Амаль штодня я назіраю за маладымі рудахвосткамі-чарнушкамі (Phoenicurus ochruros) з трох (суседніх?) вывадкаў. Дарослых даўно побач не бачна, а маладыя трымаюцца прыкладна гнездавых тэрыторый сваіх бацькоў і толькі ў выпадку небяспекі можна ўбачыць іх па-двое.
Гэта і зразумела - паляваць на насякомых і павукоў лепш па-асобку, а калі убачыш нешта небяспечнае, лепш паведаміць усім навокал і сачыць за небяспекай лепш у чатыры вокі, чым у двое.
Для паляванняў моладзь займае любыя зручныя прысады, адкуль можна бяспечна назіраць на наваколлем. А калі здабычу дакладна не бачна - з-за таго, што яна зялёная і хаваецца ў зялёнай расліннасці, або з-за яе зусім маленькага памеру, то можна або завісаць невысока над ёй - так, дарэчы, робяць і дарослыя рудахвосткі, або прыглядзецца зблізку на зямлі - гл. здымкі ніжэй.
07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ