Дакументацыйныя здымкі і відэа
Як толькі пачаліся маразы і лёд пакрыў 1-2 метра вады ад берага, асабліва паміж раслінамі ці паміж камянямі ў берага, шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) пачалі масавае прачэсванне ўсіх такіх месцаў на Нёмане. Зразумела, што раней яны проста не маглі там знаходзіцца з-за вады. І вось новая ніша стала даступнай:
Што канкрэтна яны там знаходзяць з ежы, цяжка сказаць, але шукаюць дакладна і спраўна.
І вось сёння атрымалася ўбачыць, як чатыры вароны ўжо на набярэжнай разбіраліся з бяззубкамі. Як яны дасталі іх з вады, я не бачыў. Магчыма, што гэта адбылося ўжо пасля таго, як бяззубкі померлі і апынуліся блізка да берага з-за таго, што вада ў апошнія дні ў Нёмане падае. Адбывалася гэта на ўчастку той самай пары, дзе я здымаў ‘узлом’ і паяданне бяззубкі вясной. Таму вельмі магчыма, што гэта зрабілі тыя ж птушкі і іх патомства.
Адна з варон разбіла ракавіну, кідаючы яе на плітку з трэцяга разу і з невялікай вышыні у 1,5-2 метры, а спачатку спрабавала дастаць з ракавіны праз шчыліну ў ёй.
Другая адразу пераляцела на траву побач, а потым вышэй, за пагорак і чым там скончылася я не бачыў.
Самае цікавае адбылося пасля таго, як амаль усё самае смачнае было з'едзена - варона прыхавала невялікі кавалачак у траве побач на будучыню!
15-12-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ