Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнікі і высокая вада

Учора з вечара пайшоў густы мокры снег, які перад тым як растаяць, нават пакрыў усё навокал белым покрывам. Але з раніцы ніякага следу па ім не засталося - акрамя яшчэ большага ўзроўню вады ў Нёмане.

Таму крапіўнікі (Troglodytes troglodytes), якія яшчэ да пачатку зімы падзялілі ўчасткі расліннасці па берагах Нёмана і звычайна выдатна хаваліся сярод яе, зараз вымушаныя шукаць ежу і вышэй, троху  далей ад вады. Тут яны лепш заўважныя, нават калі бегаюць сярод хмызняку ці апалага лісця як сапраўдныя мышкі. )

Іншая цікавостка, якую атрымалася пацвердзіць сёння - некаторыя крапіўнікі ўсё ж зімуюць парамі. Я гэтак інтэпрэтую тое, што назіраў двух (пару) птушак побач і без спробаў прагнаць адна адну.

23-12-2020, бераг Нёмана ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.