Дзякуючы вялікім, але непрацяглым марозам, у цэнтры гораду на Нёмане ўтварыўся ледзяны востраў. Больш пра гэта ТУТ.
Яго распалажэнне пацэнтру ракі і параўнальна вялікія памреы хутка прыцягнулі ўвагу не толькі чаек, але і паступова, вялікіх бакланаў (Phalacrocorax carbo).
Іх колькасць днём увесь час павялічвалася і дасягнула прыкладна сотні птушак. У параўнанні з мінулай зімой гэта не так і многа - тады Нёман і вышэй ГЭС не замёрз. Але пасля марозаў па 20 градусаў, столькі бакланаў бачыць было дзіўна.
Цікава, што некаторыя з птушак - у ўжо іх белая галава і ярка-белая пляма збоку цела - гатовы размнажацца, іншыя паступова мяняюць пер'е на такое ж шлюбнае.
Я паступова спусціўся да іх бліжэй, чым у мінулы раз і яны не звярталі на мяне ўвагі. Але калі на іншы бераг пад'ехалі 2 машыны МЧС і адзін з пажарнікаў спусціўся да вады ў яркім касцюме і стаў плюхацца ў метрах 100 ажд востарва з птушкамі, яны хутка адляцелі. Прычым усе - спачатку чайкі, апошнімі - бакланы.
Я спачатку выругаўся і пайшоў падымацца на набярэжную і павярнуў дахаты. Бо не спадзяваўся, што ў бліжэйшы час птушкі вернуцца. Аднак ўсё аказалася цікавей! Бакланы пачалі плаваць не вельмі далёка ад вострава і я ніколі так блізка іх на вадзе не здымаў. Таму вырашыў пахваліць мчсніка і ў думках нават зрабіў гэта)
Нёман у Гродна, 22-01-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 25.01.2021 - 20:55
Красивые, интересные снимки!
Красивые, интересные снимки!
Harrier - 25.01.2021 - 21:30
In reply to Красивые, интересные снимки! by arktous
Дзякуй, Уладзімір!
Дзякуй, Уладзімір!
pva - 24.09.2021 - 17:52
У межах горада столькі…
У межах горада столькі цікавых птушак! Вам таксама пашанцавала. Здымкі цікавыя, можна добра разгледзець птушак з сівой галавой, і з белымі плямамі.