Часам шанцуе стаць сведкам драпежніцтва, пра якое мы мала задумваемся. Бо звычайна мы не думаем пра невялікіх вераб'іных птушак як пра драпежнікаў, хаця многія віды знаходзяць і з'ядаюць іншых жывёл - хаця і значна меншых за сябе памераў пастаянна, а пераважна насеннеядныя віды звычайна толькі выкрасмліваюць дробнымі безхрыбетнымі сваіх птушанят.
Але адна справа - знайсці і схапіць здабычу, а іншая - забіць яе. Наколькі гэта бывае цяжка , глядзіце дакументацыйнае відэа ніжэй, на якім самец звычайнай рудахвосткі (Ph. phoenicurus) хоча перш забіць, а потым аднесці птушанятам жука з сямейства Cantharidae. Працэс гэты такі доўгі і інтэнсіўны, што нават канаплянка падлятае паглядзець - што там адбываецца? ):
Гродна, 11-06-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Пра тое, што ў звычайных рудахвостак часам бываюць праблемы са здабычай, таксама гл. фота-гісторыю тут.
.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.06.2021 - 06:31
Цяжкая праца здабываць…
Цяжкая праца здабываць ежу, але настойлівасць перамагла - дзеці будуць сытыя...
arktous - 12.06.2021 - 09:25
Наверное, горихвостка знает,…
Наверное, горихвостка знает, что энергетическая ценность жука стоит таких трудов.
Harrier - 12.06.2021 - 10:19
In reply to Наверное, горихвостка знает,… by arktous
Дакладна пра тое ж падумаў)
Дакладна пра тое ж падумаў)