Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка і вусені

Калі я сёння ў вусці Гараднічанкі чакаў на чарговы прылёт зімародка, недалёка збоку ад мяне на бераг прыляцела амаль такая ж яркая птушка.

Я адразу зразумеў, што гэта звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus) - паблытаць гэты від з іншымі цяжка. Але здзівілі светлыя выразныя бровы, якія йшлі праз увесь лоб амаль на патыліцу і што гэта менавіта малады самец даведаўся толькі з вызначальніка.

Прыляцеў ён, як аказалася, нездарма. Калі я пачаў яго здымаць, то не мог зразумець - што за калючае і параўнальна вялікае насенне ён дзюбае?  Ужо дома, на маніторы кампутара я ўбачыў, што гэта быў валасаты вусень, які звярнуўся абаранкам. Так нічога яму не зрабіўшы, птушка недалёка ад першага знайшла другога вусеня!

https://youtu.be/PWvRZJbPTiE

Тут я адразу бачыў, каго самец спрабуе з'есці, але ізноў у яго нічога не атрымалася і ён пераляцеў на другі бераг рэчкі.

Ці то здабыча была завялікая для яго, ці то па-маладосці ён не ведаў як з ёй справіцца - засталося невядома.

01-10-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары