Калі я ізноў убачыў сваю старую знаёмую - маладую шэрую чаплю (Ardea cinerea) на тым жа месцы - г.зн. на мялізне па цэнтру Нёмана, я па ранейшых нашых сустрэчах ужо ведаў, што яна зноў зловіць нейкую нешэраговую здабычу. Так і адбылося, але перад гэтым на яе чамусьці нападала рачная крычка, з крыкамі і пікіраваннем, хаця нідзе на сотні метраў у любы бок не было бачна яе птушанят. І вось, калі крычка ад яе адстала і ў чаплі атрымалася сканцэнтраваць сваю ўвагу на здабычы, яна і злавіла вось гэтую рыбіну:
Але, як аказалася, я не быў падрыхтаваны так, як трэба і на самы канец шчаслівай для чаплі акцыі ў мяне не хапіла памяці на флэшцы (
Нёман у Гродна, 11-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 22.08.2021 - 21:56
Гэтая чапля, мабыць, не…
Гэтая чапля, мабыць, не баіцца рыбакоў. Яны стаяць, закінуўшы вуды і глядзяць, а яна, маладая, паказвае майстар-клас у лоўлі ... И глынае яна - ого-го!
arktous - 23.08.2021 - 08:12
Поздравляю с такими кадрами!…
Поздравляю с такими кадрами! Не зря Вы ее "пасли"!