Гэтага маладога (ці іншага з таго ж вывадка) малога грычуна (Lanius collurio) я часта адзначаў на параўнальна невялікай тэрыторыі вакол набярэжнай Нёмана амаль увесь жнівень. І раптам ён прапаў. Але, як аказалася, ненадоўга і яшчэ не адляцеў у вырай.
Сёння птушка была на той самай тэрыторыі і актыўна палявала з невысокіх прысад зусім недалёка ад мяне. Першую здабычу - невялікае насякомае я не паспеў зняць - птушка хутка злавіла і праглынула яе. А вось з другой атрымалася цікава:
Не думаю, што ў маладога грычуна ўжо быў досвед з дажджавымі чарвямі, якія змаглі ці проста хацелі 'уцячы' ад яго і ён спрабаваў 'забіць' чарвяка як іншую здабычу падобнага памеру хутчэй наадварот, з-за сваёй недасведчанасці)
Пасля сняданку, ён працягнуў паляванне і я зрабіў некалькі яго партрэтаў зблізку, а потым вырашыў не перашкаджаць і сышоў. Можа гэта апошняя наша сустрэча ў гэтым годзе?
Гродна, 02-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 03.09.2021 - 09:41
Звычайна яны сілкуюцца…
Звычайна яны сілкуюцца буйнымі казуркамі, дробнымі птушкамі, палёўкі, дробнымі жабамі і яшчаркамі. А тут - дажджавы чарвяк. Вопыт - вось настаўнік жыцця вечнага. Буйныя планы здымкаў і відэа добра атрымаліся.