Дакументацыйныя здымкі
Яшчэ здалёк я заўважыў птушку на агароджы набярэжнай, якая аказалася маладой палявой падкаменкай (Oenanthe oenanthe).
Калі ж я падыйшоў на бяспечную для яе адлегласць і стаў здымаць, адбылося нечаканае - птушка падляцела бліжэй да мяне, я ўжо не мог змяніць настройкі камеры і прыйшлося здымаць на такі зум, які быў (
А прыляцела птушка не проста так - вусень паўлінава вока (Inachis io) перапаўзаў ходнік. Падкаменка дзюбнула яго, разы 2-3 перакуліўшы дагары нагамі і хаця ён і не думаў здавацца, сілы былі няроўныя і птушка панесла яго ў дзюбе ў больш спакойнае месца. Хутчэй за ўсё не схавАць, як варона, а з'есці.
Гродна, 04-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 04.09.2021 - 23:06
Добры кавалак "мяса" здабыла…
Добры кавалак "мяса" здабыла, хопіць на абед. Здымкі, хоць і знятыя вялікім зумам, але рэзкія, выдатныя. Здымалі са штатыва?
Harrier - 05.09.2021 - 02:01
In reply to Добры кавалак "мяса" здабыла… by pva
Дзякуй. Не, з дапамогай…
Дзякуй. Не, з дапамогай штатыва апошнім часам здымаю рэдка. Гэта з рук.