Дакументацыйныя здымкі
Як аказалася, на другім вывадку ў некаторых вясковых ластавак (Hirundo rustica) не скончылася.
Гэтыя малыя ўжо добра ляталі, але зрываліся са сваёй прысады на даху піўзавода толькі калі іншыя ластаўкі (не абавязкова вясковыя), пачыналі крычаць пра небяспеку недзе паблізу. Звычайна гэта была шэрая варона, якая пралятала і гэтыя ластаўкі сядалі на тое ж месца на поручнях ці зусім побач. І бацькі пастаянна прыносілі і ўкладвалі ім у дзюбы розных насякомых.
Цікава, што толькі двое птушанят сядзелі побач адзін з адным, іншых маладых ластавак я нідзе там не заўважыў. Але гэта пацверджвае змяншэнне вывадка ў позніх кладках і, хутчэй за ўсё іх сапраўды выляцела з таго ж гнязда толькі два.
Гродна, 08-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 10.09.2021 - 14:14
Якія "пладавітыя" ластаўкі…
Якія "пладавітыя" ластаўкі. Гродзенская вобласць больш цёплая, вось і размножваюцца птушкі ...