Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

`Берагавыя` курапаткі

Дакументацыйныя здымкі

Зранку я йшоў па набярэжнай Нёмана там, дзе ніжэй ходніка яна некалі была завалена валунамі і даўно парасла маладымі вязамі і іншай раслінасцю. І раптам пачуў гучны, здрадніцкі для некага шорах сухіх апалых лістоў. Я павярнуў туды галаву і адразу ўбачыў даўно знаймую пару шэрых курапатак (Perdix perdix), пра якіх нядаўна падрабязна пісаў ТУТ.

Яны ўжо зразумелі, што я іх заўважыў і спачатку спрабавалі схавацца пад малады, кусцісты вяз, але хутка вырашылі, што лепш паціху адыходзіць бліжэй да вады. І адна за адной даволі хутка зніклі сярод негустой травяністай расліннасці на беразе, таксама, як і з'явіліся.

Шкада, што касцы з трымерамі скасілі амаль усё навокал і курапаткам прыходзіцца шукаць ежу і схованкі зусім каля вады - бо больш няма дзе. Спадзяюся, што і там яны змогуць дачакацца вясны для новай спробы размнажэння.

21-10-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары