Мінуў тыдзень пасля таго, як я першы раз убачыў гэтую маладую белалобую гусь (Anser albifrons) на Нёмане ў цэнтры гораду. Спачатку я думаў, што яна не падранак і толькі па нейкай іншай прычыне адстала ад сваіх пад час міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу. Яна старалася трымацца побач з качкамі-крыжанкамі і калі на наступны дзень я яе на нашым беразе не ўбачыў, то падумаў, што яна адляцела.
Але я памыліўся. Праз два дні гусь ізноў была каля нашага берагу ракі і жадна ела карані водных раслін:
А сёння я сустрэў яе ўжо адну, качак нідзе паблізу не было і гусь адпачывала і чысцілася даволі далёка ад месца першай сустрэчы, але ізноў на нашым беразе ракі. Потым яна пабегла і не пераляцела, а 'падляцела' вельмі нізка над вадой - у яе яўна праблема як мінімум з адным крылом і яна наўрацці можа нармальна лятаць(
А з-за таго, што змяніла паводзіны - зараз ёй таварыства качак ужо непатрэбнае і з-за таго, што можа перабірацца пад іншы бераг, я лічыў, што яна адляцела.
Хутчэй за ўсё, застанецца на зімоўку.
28-11-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ