Дакументацыйныя здымкі
Як гэта не дзіўна, і шэрыя вароны (Corvus cornix), і гракі (C. frugilegus) працягваюць знаходзіць і з'ядаць грэцкія арэхі і зімой. Хутчэй за ўсё, гэта ўжо не аднойчы перахaваныя арэхі. У некаторых выпадках птушкі ўсё яшчэ стараюцца не з'есці, а схаваць іх у новым месцы, але значна часцей, канешне, разбіваюць і з'ядаюць.
Так атрымалася і з гэтым арэхам, які змагла раскалоць на 2 палавіны шэрая варона. Але з'есці змесціва яна не паспела, як ужо прыляцеў грак і стаў хадзіць вакол яе. Спачатку яна не звяртала ўвагу, але потым вырашыла перанесці арэх у новае месца. Але як гэта зрабіць, калі змесціва яшчэ застаецца ў абодвух палавінках шкарлупіння? Пераносіць па чарзе не атрымаецца - грак толькі і чакае гэтага. Таму варона з другой спробы змясціла абедзьве (!) палавінкі ў дзюбе і без праблем перабралася на ходнік.
Але грак і не думаў адлятаць, таму троху пад'еўшы, варона вырашыла адляцець ад гра(к)ха далей. Ізноў з другой спробы ўзяла абедзьве палавінкі арэху ў дзюбу і паляцела. Грак адразу прыбег на месца 'абеду' вароны, але нічога спажыўнага там не знайшоў.
Гродна, 10-01-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 25.01.2022 - 15:16
Наіўны "таварыш", надумаў…
Наіўны "таварыш", надумаў шэрую варону перахітрыць! Знаходзяць жа схаванае: вось ужо ў іх памяць - супер!