Гнездаванне драпежных птушак і соваў у гарадах, акрамя плюсаў - ёсць вялікая колькасць месцаў гнездавання гатовыя гнёзды (пасля варон, сарок ці гракоў) і разнастайныя нішы у нашых будынках, мае і мінусы: тыя птушаняты, якія аказаліся на зямлі да таго, як умеюць добра лятаць, часта трапляюць у рукі людзей. А далей усё залежыць ад іх гатоўнасці знайсці з сытуцыі правільнае выйсце. І ў Гродна некаторыя савяняты і сакаляты замест патэнцыйна бяспечных для іх дахаў дамоў, у якіх яны вывеліся ці галін дрэваў, куды варта падсадзіць савянят і заставіць працэс іх сталення птушкам-бацькам, апынаюцца ў заапарку. Канешне, не найгоршае, але і яўна не найлепшае вырашэнне праблемы.
У розныя гады падобных 'знаходак' у заапарку аказваецца розная колькасць і яго працаўнікі пасля таго, як птушаняты дасягнуць адпаведнага для самастойнага жыцця ўзросту і памеру, стараюцца вярнуць іх у прыроду.
У апошнія гады разам з прадстаўнікамі Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ветслужбай Гродзенскага заапарка, мы кальцуем такіх птушак і выпускаем ў адпаведных для палявання месцах ў наваколлі гораду. Сёлета гэта былі 5 злёткаў сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) і дзве вушатыя савы (Asio otus), якія атрымалі шанец вярнуцца да нармальнага жыцця.
Цікава, што пасля выпуску першага сокала-пустальгі, яго адразу ж заўважылі ў палёце над лугам кнігаўкі і спрабавалі прагнаць далей ад месца, дзе самі адпачывалі. Але гэта ў іх не атрымалася.
14-07-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ