Здаецца, не так даўно я здымаў як самка шэрай лескі (Sylvia communis) дакармлівае сваіх злёткаў на беразе Нёмана, і вось метрах у 60-70 ад гэтага месца з'явіўся самец, які пачаў рэгулярна спяваць:
Спяваў ён звычайна ў любімым кусце невысокай вярбы зусім недалёка ад вады, без звычайных для віда 'свечак' у палёце і яўна шукаў партнёрку для другой спробы гнездавання. Але гэтыя спевы працягваліся нядоўга - дзён праз 5 спяваць ён перастаў: або знайшоў партнёрку і заняўся больш важнымі сямейнымі справамі, або расчараваўся ў гэтай справе як мінімум у гэтым месцы і пераляцеў у іншае.
Гродна, 17-07-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ