Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дамовыя вераб'і: Прызвычайваемся да зімовай ежы

дамовы верабей

Недалёка ад дома, у якім я жыву, ёсць вялікі і шыкоўны куст шыпшыны, які ўвосень прыцягвае ўвагу шматлікімі ярка-чырвонымі пладамі. Звычайна многія з іх вісяць на кусце да вясны. Бо птушкі чамусьці не вельмі іх любяць і толькі ў сапраўды халодныя і галодныя зімы робяць выключэнне і з'ядаюць амаль ці нават усе.

Гэта восень была на дзіва цёплай і таму я не звяртаў увагу на тое, чым унутры куста займаюцца звычайныя там дамовыя вераб'і (Passer domesticus). Ажно нядаўна адзначыў там зелянушку, якая ўжо ласавалася чырвонымі плодзікамі. А ў наступны раз, калі праходзіў побач, убачыў што і вераб'і спрабуюць, хаця і не надта актыўна, есці плодзікі:

Некаторыя з іх пасля касання дзюбай падалі і вераб'ям прыходзілася злятаць на зямлю, каб там працягваць іх есці. Раскідзістыя галіны з шыпамі давалі магчымасць адчуваць сябе бяспечна і пад кустом - ад коцікаў, і ўнутры куста - ад шуляка-крагольчыка. Але калі птушкі сядалі недзе вышэй, зверху куста, яны не  час ад часу, нахіляючы галаву набок, пільна назіралі за паветрам. Бо есці ж хочуць не толькі вераб'і.

Не ведаю, ці гэта звязана, але на наступную ноч пасля першых маіх назіранняў вераб'ёў, якія пачалі есці шыпшыну, выпаў снег і  раніцай пачалася зіма.

Гродна, 17-18.11.2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары