Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чаротніца ўзімку. Частка І: жыццё ў трыснягу

чаротніца

Гэтую чаротніцу (Gallinula chloropus) я ўпершыню заўважыў ў вусці рэчкі Гараднічанкі яшчэ 12.01. Перад купінай трыснягу прыкладна 6х15 метраў скубалі траву на беразе качкі-крыжанкі. А калі я падыйшоў бліжэй, то адна, нашмат меншая за іх ды яшчэ чорная птушка хутка аддзялілася ад групы і схавалася ў трыснягу. Аднак фотаапарата ў мяне тады не было і я толькі назіраў за гэтай чаротніцай у бінокль калі праходзіў час ад часу побач. 

Толькі аднойчы яна прапала са сваёй купіны трыснягу - недалёка ад яе на беразе сядзеў рыбак і я знайшоў птушку за рэчкай - там яна збірала ежу паміж берагам і нашмат больш рэдкімі рэшткамі трыснягу метрах у 20 ад першага, напэўна лепшага і асноўнага месца зімоўкі. А потым надыйшло пахаладанне з маразамі і ў наступныя разы я яе знайсці ні там, ні там ужо не змог. А тут і фатакамера вярнулася з рэмонту і я засумаваў, што так і не зняў першую сваю чаротніцу ўзімку.

І вось у апошні дзень студзеня адбылася вельмі пажобная на самую першу сустрэча з гэтай птушкай. Толькі качкі-крыжанкі не сталі чакаць майго прыбліжэння і загадзя 'рванулі' з берагу ў ваду бліжэй да трыснягу, а за інмі манеўр паўтарыла і мая знаёмая чаротніца!

Пасля гэтага заставался толькі назіраць за зімовым жыццём птушкі і калі яна з'яўлялася ў прасветах паміж заламаным (і яшчэ не) трыснягом, рабіць здымкі. А чаротніца ўвесь час майго чакання харчавалася ўнутры ўсё той жа купіны трыснягу, амаль без перапынку рухаючыся паміж сцяблінамі раслін то пешкі, то перабіраючыся пра іх, то пераплываючы невялікія ўчасткі з адкрытай вадой. І пастаянна збірала з паверхні вады нешта дробнае - напэўна, наченне таго ж трыснягу?

Высокая вада прынесла з сабой наша смецце, у асноўным пустыя бутэлькі , якія зімовая паводка шчодра забрала з сабой з затопленых берагоў. Іх рух з плынню ракі змаглі прыпыніць толькі купіны трыснягу і іншай надводнай расліннасці і кожнае такое месца нагадвала  'паспяховы выезд на прыроду'((( І калі я нарэшце дачакаўся моманту і чаротніца ўсё ж выйшла-выплыла перад сваёй купінай на больш-менш адкрытае месца, гэта аказалася як раз там, трыснёг і затрымаў тое смецце:

Але птушка харчавалася там нядоўга і хутка зноў перабралася ў больш надзейны трыснёг.

31.01-03.02.2023, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ