Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дразды-піскуны: Прыйшоў час і на вінаград

дрозд-піскун

Хаця ўжо прыкладна з сярэдзіны восені я час ад часу заўважаў, як дразды-піскуны (Turdus pilaris) залятаюць у прысядзібныя сады і ласуюцца вінаградам, але падобныя назіранні здараліся нават не штотыдзень. З таго часу вінаградзіны, якіх параўнальна шмат засталося вісець ў розных частках гораду, паспелі шмат разоў замёрзнуць і адмёрзнуць і ў рэшце-рэшт ператварыліся ў нешта непрывабнае. 

І вось дразды ізноў звярнулі ўвагу на вінаград і нават прыляталі яго есці адначасова па 2 птушкі. Але адганялі адзін аднаго не вельмі ўпартаб з непрыемным трэскам - так, для парадку - як ў пачатку восені адганялі ад ягад рабіны.

А вось паводзіны каля ягад не змяніліся: дразды з цяжкасцю праглыналі вялікую ягаду, а потым сядзелі некалькі зхвілін недзе побач, каб падагрэць яе ўнутры і пачаць засвойваць. І толькі потым вярталіся за наступнай. А пасля 2-3-х адляталі некуды далёка.

Гродна, 24-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі