Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі ў кветках

шпак

Рознакаляровыя ў сонечных промнях шпакі (Sturnus vulgaris) сярод яркіх і шматлікіх вясновых кветак выглядаюць надзвычай прыгожа. Аднак самім птушкам наўрацці высокая расліннасць ў месцах пошуку здабычы падабаецца. Там цяжэй заўважыць небяспеку і самастойна, і адпаведныя паводзіны шпакоў-суседзяў па паляванні. А таксама хутчэй за ўсё цяжэй шукаць самую даступную шпакам вясной і ў першую палову лета ежу - дажджавых чарвякоў. Але ёсць і плюсы: у густой і параўнальна высокай расліннасці, тым больш сярод кветак, павінна быць значна больш розных насякомых і бесхрыбетных паляўнічых на іх, чым у нізкай расліннасці. Іх застаецца толькі заўважыць і злавіць, ці часам нават проста сабраць.

Гродна, 04-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары