Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпак: або кветка, або спеў

шпак

Увечары па беразе Гараднічанкі я вяртаўся дадому ад норкі зімародка. Пасля высокага маста праз рэчку, пад якім я йшоў, пачаўся шэраг дамоў і каля першага з іх  на кабель у паветры сеў шпак (Sturnus vulgaris). У дзюбе ён трымаў не ежу для птушанят, а ... белую яснотку (Lamium album) з кветкамі!  Расліна была свежая, побач, на беразе іх было шмат і птушка яўна вырвала яе толькі што. Я дастаў фоцік і стаў здымаць, чакаючы працягу. І шпак з кветкай у дзюбе паспрабаваў ... спяваць! Выходзіла гэта не вельмі гучна, але і спрабаваў ён нядоўга, зляцеў з кабеля некуды пад дах бліжэйшага дому. 

Я толькі аднойчы раней бачыў, як шпак аднёс (таксама адарваную ім) кветку ў гняздо і чакаў, што гэтак жа адбудзецца і ў гэты раз. Але праз секунды птушка вярнулася з той самай ясноткай у дзюбе і села на той самы кабель. А яшчэ праз некалькі секунд шпак выкінуў тую кветку і заспяваў. Заспяваў па-сапраўднаму, гучна і часам нават 'дапамагаў' сабе крыламі:

Кветка яго ўжо больш не цікавіла, ляжала пад кабелем, дзе я яе і сфатаграфаваў.  Што пайшло не так і чаму яна не аказалася ў гняздзе, дзе спачатку планавалася, я не зразумеў. Але тое, што без ясноткі ў дзюбе спявалася нашмат лягчэй - без сумневу.

Гродна, 28-04-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі