Я ўжо раней бачыў, як не толькі чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), але і іншыя насеннеядныя віды ядуць насенне са скошаных дзьмухаўцоў. Аднак як гэта адбываецца са скошанымі казлабародамі (Tragopogon), назіраў упершыню. Пара птушак хутка знайшла патрэбныя ім расліны на зямлі і, прыціскаючы іх лапамі, хутка і спраўна пачала вылушчваць насенне:
На жаль, гэта магло - і працягвалася - толькі адзін вечар, бо ў наступныя дні ўсё скошанае напярэдадні трымерамі пачало ператварацца ў нікому непатрэбнае 'сена'.
Гродна, 06-06-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 17.06.2024 - 10:12
Казлабароднік лугавы -…
Казлабароднік лугавы - скарбніца пажыўных рэчываў. Шчыгелы ведаюць гэта, і з задавальненнем ядуць насенне. Шкада, што гасьцілі яны не доўга.