Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Зімародак, старая прысада і ...коцік

зімародак

Дакументацыйныя здымкі

Увосень мінулага году я замацаваў як прысады для зімародка (Alcedo atthis) рознай даўжыні галіны над невялікай затокай Гараднічанкі там, дзе яна выцякае з трубы пад Віленскай вуліцай. І паступова забыў пра іх. Хаця летам птушкі ляталі рыбаць і ўверх па рэчцы ад сваёй норкі, але адбывалася гэта рэдка і нашмат чацей яны лавілі здабычу на Нёмане. Таму вялікага спадзеву ўбачыць зімародка на адной з гэтых прысадаў у мяне не было.

Вясна сёлета цёплая і дружная і прыйшоў час праверыць адну з двух пар зімародкаў, якія я па папярэдніх сезонах ведаў дзе яны гняздуюць на Гараднічанцы. Але перш, чым пастаяць на бяспечнай адлегласці ад патэнцыйнага месца размяшчэння норкі, я пайшоў па беразе рэчкі паздымаць першацветы. Калі я ўжо вяртаўся адтуль на сцежку, пачуў свіст зімародка і нават убачыў, як ён ляціць невысока над вадой у бок трубы і затокі. Пераляцеў ён дарогу ці застаўся з гэтага боку, я не ведаў. Таму хутка вярнуўся да рэчкі і з задавальненнем і здзіўленнем убачыў, што птушка сядзіць на адной з маіх восеньскіх прысадаў над затокай!

І калі я пачаў здалёк здымаць зімародка, на супрацьлеглым беразе з'явіўся чорны коцік. Мой бераг быў троху забалочаны, хаця  вышэйшы за супрацьлеглы і зусім без камянёў. Таму кінуць у коціка і прагнаць яго назад да двух хатаў на тым беразе не было чым. І пакуль я думаў як перадухіліць магчымае трагічнае для зімародка развіццё падзей, птушка ўбачыла прыліжэнне чорнай небяспекі, трывожна ўскрыкнула і адляцела некуды ўбок.  Коцік жа праз некалькі секунд пабег ад рэчкі ў бок хатаў.

Гродна, 10-03-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Здымкі амерыканскай норкі з зімародкам у зубах не бачыў, а вось у коціка - так ( Думаю, што коціку гэта прасцей зрабіць, чым норцы. Яна ўсё ж больш водны драпежнік.