Штогод я чакаю канца вясны і пачатак лета. У гэты час адквітае большасць казлабародаў (Tragopogon spp.) на беразе ракі, спачатку прыгожыя жоўтыя кветкі збіраюцца ў пучок, а потым раскрываюцца зноў, але ўжо як вялікі і пушысты дзьмухавец. Даволі хутка пра гэтую падзею даведваюцца і 'з задавальненнем' выкарыстоўваюць чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) - той, хто любіць насенне дзьмухаўца, павінен любіць парашуцікі казлабароду ў некалькі разоў больш нават проста з-за іх большых памераў)
Але сёлета казлабародаў шмат, а шчыгелаў на іх я бачыў толькі двойчы, прычым абодва разы прыляталі есці насенне напэўна пары птушак. Можа яшчэ ўсё наперадзе, хаця многія парашуцікі ўжо адляцелі - рассяляюцца.
Гродна, 11-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ