Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Маладая шэрая варона і грэцкі арэх: частка ІI

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі

Працяг. Пачатак гісторыі ТУТ 

У іншым месцы, таксама на беразе Нёмана, я ўбачыў двух (ці пару?) шэрых варон (Corvus corone cornix), адна з якіх таксама займалася грэцкім арэхам. 'Займалася' - добрае слова, бо пасля таго, як птушка паспрабавала разбіць яго, скінуўшы зусім з невялікай вышыні на лесвіцы, яна вырашыла яго схаваць. У гэтым была логіка: у нейкай будучыні за прыхаваным арэхам можна вярнуцца (калі навучышся яго разбіваць) і з'есці. У адрозненне ад гракоў, звычайна вароны хаваюць арэхі нашмат прасцей - прыкрываюць зверху расліннасцю. І гэтая маладая варона зрабіла таксама. Але далей пачалося незразумелае - яна вярнулася за арэхам і яшчэ два разы перахоўвала яго ў іншых месцах, штораз прыкрываючы скошанай травой на тым самым схіле:

Партнёр ці сіблінг маладой птушкі зусім не звяртаў на арэх ніякай увагі, хаця часам быў даволі блізка ад яго. І скончылася ўсё як і ў першай гісторыі - варона  заставіла арэх на газоне, у чарговы раз проста не прыхоўваючы яго. 

Такім чынам аказалася, што прыхоўванне запасаў маладая птушка ўжо ўмела рабіць, а вось разбіваць арэх яшчэ не навучылася і праз хвіліны зусім страціла цікавасць да яго як да здабычы ці ежы.

Гродна, 15-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі