Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Грак, грэцкі арэх і варона

грак

Некаторыя птушкі яшчэ не разумеюць, што прыхаваць грэцкі арэх зусім не дастаткова, каб потым была магчымасць вярнуцца да яго і з'есці. Справа ў тым, што калі гэтае дзеянне адбываецца на вачах іншай птушкі, якая ведае пра энергетычную каштоўнасць прыхаванага, адразу пасля адлёту (былога) гаспадара, арэх там не затрымаецца - схованка будзе хутка знойдзена і арэх будзе або перахованы, або з'едзены.

Грак (Corvus frugilegus), прылёт якога з арэхам з іншага берага ракі на наш я назіраў, быў дасведчаны і яўна ведаў пра гэта. Таму ён пастаянна азіраўся ва ўсе бакі перш, чым выбраў адпаведнае месца для схованкі на схіле над набярэжнай. Ніякай небяспекі ён не заўважыў, выкапаў ямку, паклаў туды арэх і нават паспеў  пачаць яго закапваць для надзейнасці. Але тут яўна ў яго кірунку паляцела шэрая варона (C. corone cornix), якая ўзялася невядома адкуль. Грак хуценька дастаў арэх і адляцеў. У больш надзейнае месца:

Гродна, 15-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі