Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Палявыя вераб'і ядуць насенне канадзкага сумніка

палявы верабей

Звычайна я рэдка здымаю палявых вераб'ёў (Passer montanus) - толькі калі з імі адбываецца нешта ўжо надта цікавае. Але ў гэтым выпадку нават развагаў здымаць/не здымаць не было - птушкі елі насенне канадзкага сумніка (Solidago canadensis)!

Гэта толькі другі для мяне выпадак, калі нашы птушкі ядуць насенне гэтага інвазійнага інтрадуцэнта з Паўночнай Амерыкі. Першы раз, прычым метрах у 30 ад гэтага месца, тым жа самым займаліся звычайныя чачоткі (Carduelis flammea) і таксама падзея адбывалася ўзімку.

Усяго вераб'ёй аказалася каля 10 птушак і неяк раптам, без яўнага сігнала трывогі яны адляцелі і ў наступныя дні я іх ні там, ні нідзе побач на сумніку ўжо не бачыў.

Гродна, 18-11-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі