Яшчэ было прыгожае святло, але хутка магло пачацца змярканне. Я ўжо вяртаўся дахаты, калі пачуў збоку, ад рэчкі, знаёмае свірысценне. Трошкі пачакаў і на адзіную вярбу прыкладна з 20 на беразе Гараднічанкі, амаль усю аблепленую кусцікамі амялы, прыляцелі амялушкі (Bombycilla garrulus)!
Птушак было няшмат - некалькі, і яны дзейнічалі як гэта характэрна для амялушак - прыляталі і адляталі некуды вышэй ад рэчкі (амаль) незалежна адна ад адной:
Праз нейкі час амаль усе вярнуліся на гэтае дрэва і сталі завісаць па краях вялікіх кусцікаў амялы, каб схапіць яе ягады. Кусцікі былі такія шчыльныя, што прабрацца ўнутр іх птушкам было цяжка, але ягад хапала і вонкі. А пад час адпачынку на галінах амялушкі стужкамі 'рассажвалі' неператраўленыя ягады, якія дзе-нідзе, часткова прылепленыя, ўжо гайдаў вецер.
Здаецца, нічога нечаканага не адбывалася, усё гэта я бачыў шмат разоў раней. Але тут пачалося нешта, што я ў першыя секунды нават не ведаў як назваць.
Заканчэнне гісторыі ТУТ
Гродна, 18-03-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ