Першы дзень EuroBirdwatch - 2010 у Горадні

Сонечная пагода і яркія колеры восені сабралі ў парку імя Ж.Э.Жылібера шмат шпацыруючых. Найбольш было дзетак з мамамі, татамі і бабулямі. Як заўсёды, былі вясельныя групы, якія чамусьці было цяжэй ўгаварыць паглядзецьу трубы-біноклі, чым у мінулыя гады, ну і турысты: з Салігорску, Віцкебску і Масквы, якія таксама завіталі да нашай групы глянуць на фотавыставу "Нашы птушкі" і на жывых птушак у Гараднічанцы і яе навакольлі.

Усяго за 4 гадзіны з 13.00 да 16.00 прыняло ўдзел у Назіраньнях 94 дзетак і 99 (+9 нас) дарослых. Разам 202 чалавекі. Здымала нас для навін і ОНТ - абяцалі паказаць у нядзелю, ў 16:00.

Птушак таксама было шмат:

Качка-крыжанка - 44

Малы дзяцел - 1

Шпак - 30

Грак - 6

Шэрая варона - 3

Сініца-апалоўнік - 12

Сойка -3

Вялікі дзяцел - 1

Шызы голуб - 14

Зелянушка -5

Каўка - 2

Гусі сп. - 160+40+46+8= 254

Дрозд-піскун - 3

Палявы верабей -4

Дамовы верабей - 6

Вялікая сініца -5

Акрамя гэтых птушак над самым цэнтрам гораду за 10 хвілін да пачатку Дзяніс Т. зьвярнуў нашу ўвагу на крыкі жураўлёў. Убачыць іх мы не змаглі, аднак са здзіўленьнем выразна пачулі.

Фотаздымкі

Каментары

Дима и все остальные, кто проводил наблюдательную площадку в Гродно!

Вы не будете против, если я самостоятельно перенесу ваши данные за 2 октября в общую таблицу, не дожидаясь, пока вы их мне вышлите?

Буду ждать результатов учетов за 3 октября!

biot, я не буду нічога асобна высылаць - тут ёсьць усё. Таму, канешне, трэба капіраваць  і заносіць у табліцу.

Толькі без тых вымушаных прыпісак, пра якія ішлося раней:)