Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Тру(п)бныя сініцы

сіняя сініца

Прыкладна праз два месяцы пасля таго, як я ўбачыў, што пара сініх сініц (Cyanistes caeruleus) выбрала для гнездавання пустую трубу вышынёй каля 40 см, я зноў быў там у наваколлі і вырашыў пагледзець як там справы. Яшчэ на адлегласці ад трубы я ўбачыў, што дарослыя птушкі часта носяць у яе ежу - значыць там ўжо вылупіліся і падрастаюць птушаняты.

З той адлегласці, дзе я мог найбліжэй да іх стаяць, было бачна, што дарослыя птушкі выглядаюць не найлепш, але стараюцца забяспечваць свой вывадак амаль выключна невялікімі зялёнымі вусенямі. Прычым і самец, і самка адляталі і прыляталі троху з розных кірункаў і не заўсёды праз аднолькавы прамежак часу, з чаго я зрабіў выснову, што яны як мінімум збіраюць тых вусеняў не на тым самым дрэве ці кусце. Прыкладна праз раз пасля прыносу ежы дарослыя выляталі з трубы з капсулай з памётам птушанят і выкідвалі яе недзе на шляху да вусеняў. 

Звычайна птушкі прыляталі з ежай па-асобку, але калі здаралася так, што адна з сініц яшчэ была ў трубе і ўжо прыляцела другая, амаль заўсёды другая чакала, пакуль выляціць першая. Толькі анойчы мне атрымалася ўбачыць (гл. здымак ніжэй), што ў трубу з вусенямі заляцелі амаль адначасова абедзва з бацькой і без скандалаў таксама амаль сінхронна выляцелі.

З-за таго, што я не быў там раней, цяжка сказаць, ці гэты вывадак хаця і позні, але першы ў гэтай пары ў сезоне, ці паходзіць з паўторнай кладкі, бо з першай нешта здарылася. А можа гэта быў і ўвогуле другі іх вывадак, бо першы (не) выляцеў? Але і адказу на найбольш важнае пытанне - ці змаглі хоць якія птушаняты выляцець з гэтай трубы, ці загінулі там, я не ведаю...

Гродна, 20-05-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі