Вылет мурашоў - пір для птушак

палявы верабей

У даліне Гараднічанкі недалёка ад яе берагу я чакаў на птушак, якія сёлета пачалі прылятаць туды есці ягады чорнай бузіны. І даволі хутка аказалася, што сёння там аншлаг - пераляталі з месца на месца шмат птушак розных відаў, але зусім не з-за ягад.

 Першай, хто прадэманстраваў дзіўныя для яе паводзіны, была самка берасцянкі. Яна невысока над зямлёй вылятала на адкрытае месца і адразу вярталася прыкладна на тую ж галінку яблыні, з якой пачынаўся вылет. Звычайна гэта насеннеядны від, гэта ж птушка менавіта паводзінамі найбольш нагадвала шэрую валасяніцу, якія сядзяць на прысадзе, злятаюць з яе каб злавіць насякомае ў палёце і вяртаюцца яго праглынуць на тую ж прысаду. І калі я зрабіў першую серыю здымкаў і наблізіў іх на экранчыку камеры, то здзівіўся яшчэ больш - берасцянка трымала ў дзюбе самку некага параўнальна вялікага мураша і пазбаўлялася ад яе крылаў, каб пасля з'есці!

птушка

птушка

птушка

І берасцянка займалася гэтым не адна - побач з ёй тое самае рабіла і некалькі палявых вераб'ёў. Яны таксама паводзінамі былі падобныя да тоўсценькіх шэрых валасяніц, толькі вярталіся са здабычай далёка не туды, адкуль выляталі за ёй. Тым не менш, яны таксама стараліся пазбавіць мурашоў крылаў перш, чым праглынуць іх:

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

Самае смешнае, што ў гэтым жа садзе, толькі далей ад берага рэчкі палявала на насякомых і 'сапраўдная' шэрая валасяніца, але ці на мурашоў з крыламі, ці на іншых насякомых, я не ўбачыў:

птушка

Я не бачыў як ляцелі тыя мурашы, але іх выдатна бачылі птушкі і да вераб'ёў з берасцянкамі далучылася і ...сойка:

птушка

І птушыны пір працягваўся:

птушка

птушка

птушка

Гродна, 16-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі