Вялікія галубы (Columba palumbus) у гэтыя дні шчыруюць на дубах не горш за соек (Garrulus glandarius). Але ў адрозненне ад апошніх, яны ўсе жалуды, якія змаглі адарваць ці знайсці пад дрэвамі, праглынаюць. Запасы яны не робяць, ды і ўскрыць абалонку жалуда з дапамогай дзюбы, як гэта паспяхова робяць сойкі, не могуць. Таму апрацоўка ежы пачынаецца толькі ў страўніку, прычым наколькі моцнымі павінны быць для гэтага мускульныя сценкі мускульнага страўніка і наколькі цвёрдымі гастраліты, цяжка ўявіць.
Тым не менш, абодва віды правяраюць жолуд перш, чым яго праглынуць:
Але, як і ў соек, больш 5 жалудоў унутры птушак звычайна не змяшчаецца - толькі ў соек гэта рот і падгарлавы мяшок + дзюба, а ў галубоў толькі страўнік (?). Ну і ператраўліваць галубы звычайна адлятаюць на нейкую адлегласць ад дубоў, а сойкі звычайна не баяцца гэта рабіць непасрэдна там, дзе адарвалі жолуд.
Гродна, 14-09-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ