Чайкі на Нёмане: 02.01.2011

Наша сёньняшняя выправа на Нёман скончылася нечакана хутка - не прайшоўшы і аднаго кіламетру, мы заўважылі дзіўна светлых птушак на ускраўку лёду праз метраў 300 за старым мастом.

Яны нас зусім не баяліся, і я пасьля разгляду іх у трубу пачаў здымаць. На жаль, сьвятла ўжо было няшмат...

Чайкі аказаліся двух памераў - вялікія і меншая.

Пасьля вяртаньню дадому і разгляду на кампутары, чайкі ўпэўнена аказаліся наступнага складу:

1 чайка-рыбачка (Larus ridibundus)

4 шызых чайкі (Larus canus) (3 дарослых і 1 першай зімы?)

Цікава, што яны рухаліся толькі па краю прыбярэжнага лёду, часам прысядаючы і хаваючы дзюбу пад пахай, часам прыўстаючы і пераходзячы м да 5. Адзіны раз чайка-рыбачка пераляцела бліжэй да шызых, і адна з апошніх зрабіла выпад супраць яе. Але на гэтым усе ўзаемадзеяньні скончыліся.

Прайшло можа з поўгадзіны і раптам усе чайкі ўзляцелі, паляталі над Нёманам да старага маста і шызыя селі на супрацьлеглым беразе на ўскрайку лёду. Але ўжо без чайкі-рыбачкі.

Яшчэ ў 20-х датах сьнежня я адзначыў адну шызую чайку сьпярша над Нёманам,а бліжэй да Новага году - над Гараднічанкай каля Віленскай.

Як аказалася, іх засталося больш...

Фотаздымкі