У мінулую нядзелю вырашылі паехаць на ачышчальныя сажалкі Азоту поўным камплектам - гэта значыць, што нас было на борце Мазды 5 чалавек + сабачка Браун.
Надвор'е спрыяла - было ад 0 да +3, так што зіма пачала адчувацца толькі бліжэй да канца бёдуотча.
Асноўная мэта была ў нас адна - ўбачыць савукоў-луткоў. Па пятнішнім назіранням я быў упэўнены, што мы іх сустрэнем, але нашы чаканьні былі пацверджаны рэкордам для гэтых слаўных на птушак мясцін. Ці нават 2ма!
Як і ў пятніцу, большасць птушак плавала на самай вялікай сажалцы. Тут мы ўсе з радасьцю паглядзелі самца савука-лутка і 3 самкі (а потым 5) і сотні іншых качак: крыжанак і вялікіх савукоў.
Мае сябры ўжо вырушылі далей уздоўж берагу, а я застаўся на хвілінку, каб яшчэ раз падлічыць луткоў. І тут я аслупянеў: у далёкім вуглу сажалкі плавалі самец і 10 самак луткоў! Гэта быў першы і самы радасны рэкорд. На жаль, з-за вялікай адлегласці сфатаграфаваць іх не атрымалася.
Як і ў пятніцу, з самых цёплых крайніх сажалак пачалі ляцець над намі і бачком ад нас шэрыя чаплі. А вось і адна белая! Яна, як і шэрыя, села на вяршаліну сасны. Я пачаў яе здымаць для дакументаваньня, і тут убачыў, што да яе падлятае яшчэ адна! вялікіх белых чапляў засталося на зімоўку 2!
Мы падзяліліся на 2 каманды даследавалі бераг каля самай вады самай цёплай сажалкі, на якой ў мінулым годзе ў 15-20 градусныя маразы трымаўся горны сьвірстун, але ніводнай птушкі там не было. Я сфатаграфаваў знакамітую сажалку, на якой адбылася другая рэгістрацыя сьвірстуна ў Беларусі, і мы рушылі назад. І тут нас зноў чакаў прыемны сюрпрыз - мы пачулі знаёмыя летнія ценьканьні. Пакуль я ўспамінаў вельмі знаёмыя гукі, мы ўбачылі зграйку берасьцянак, якія іх выдавалі. Яны то сядалі на дрэвы, то зьляталі на праталіны-праплешыны без сьнега. На зялёна-жоўтай траве іх было цяжка ўбачыць нават у трубу.
Дразды піскуны былі апошнім нашым відам. Мы паабедалі і паехалі дадому.
Поўны сьпіс птушак:
Чорнагаловыя шчыгелы Carduelis carduelis : 18
Савук-луток Mergus albellus - 1 самец + 10 самак
качка-крыжанка A. platyrhynchos - каля 250
вялікі баклан Ph. carbo -1
вялікі савук Mergus merganser - каля 60
шэрая чапля Ardea cinerea - 30
вялікая белая чапля Egretta alba -2
берасцянка Fringilla coelebs - 30
звычаная стрынатка Emberiza citrinella - 6
лебедзь-шыпун C.olor - 3 дарослых
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot1 (госць) - 21.01.2011 - 11:13
У меня вопрос: различаются ли
Harrier - 21.01.2011 - 11:36
In reply to У меня вопрос: различаются ли by biot1 (госць)
biot, па Мullarney et al. у
biot, па Мullarney et al. у маладых самцоў ужо ў кастрычніку (!) выразны белы чуб і белая шыя і грудзі. Гэтыя рысы павінны быць добра заўважныя здалёк. Усе 10 самак, якія там плавалі, былі аднолькавымі і без гэтых рысаў.
Самкі і самцы могуць зімаваць у розных месцах, ці пераважна ў розных месцах. Думаю, што Ох-Фогель дапіша троху іншыя суаадносіны і іншыя віды, якія ён адзначыў там з раніцы.
Oh-Voegel - 21.01.2011 - 16:20
In reply to biot, па Мullarney et al. у by Harrier
Да, В этот же день, но рано
Да, В этот же день, но рано утром из лутков было 4 самца и 4 самки. Ещё помимо крохалей, крякв и др, на одном из прудов плавало более 150 гоголей, но при первом же шухере все они безвозвратно улетели на Неман. А ещё на одном из прудов (тот, из которого вода вытекает в самый большой пруд) одновременно кричали 2 пастушка.
Oh-Voegel - 23.01.2011 - 18:53
In reply to Да, В этот же день, но рано by Oh-Voegel
22/01/11 тут же, всё без
22/01/11 тут же, всё без значительных изменений, только из лутков был только 1 самец, и ББЦ тоже только 1. Утром в том же месте видел туже длиннохвостую синицу европ. подвида.
Вечером на 3-й пруд (если считать от дороги) снизошёл с небес вот такой лебедь:
biot1 (госць) - 23.01.2011 - 19:20
In reply to 22/01/11 тут же, всё без by Oh-Voegel
По шее сказал бы, что это
Oh-Voegel - 23.01.2011 - 19:25
In reply to По шее сказал бы, что это by biot1 (госць)
И я того же мнения. Было уже
И я того же мнения. Было уже довольно темно. Я глянул издалека в бинокль и был уверен, что кликун. Попробовал подойти, птица стала отплывать, надо было уже уезжать, и я щёлкнул раз метров со 100, а фотку счас глянул и засомневался... теперь жалею, что не подходил ближе.
Harrier - 23.01.2011 - 21:27
In reply to И я того же мнения. Было уже by Oh-Voegel
Ого- малы лебедзь! Чаму шыя
Ого- малы лебедзь! Чаму шыя ад клікуна? Яна нармальнай даўжыні для малага - калі яны выглядаюць небяспеку яны падымаюць галаву. Віншую з малым лебедзем!!!
biot - 25.01.2011 - 08:26
In reply to Ого- малы лебедзь! Чаму шыя by Harrier
Согласен, малый. Посмотрел
Согласен, малый. Посмотрел разные фотографии в интернете. Есть и "долгошеии".
Harrier - 25.01.2011 - 22:18
In reply to Согласен, малый. Посмотрел by biot
Сёньня, пасьля паведамленьня
Сёньня, пасьля паведамленьня пра малага лебедзя, Мікалай Іванавіч Гулінскі быў на сажалках Азоту: атрымалася сфатаграфаваць малага лебедзя, але блізка не пасьпеў падыйсьці - шыпуны прагналі яго і ён паляцеў у бок Нёману.
Яшчэ былі 5 малыхкоўраў, каля 50 вялікіх савукоў, 2 самцы і самка савукоў-луткоў і каля 20 гагалей і каля 15 шэрых чапляў. Крыжанак ён не падлічваў.
Oh-Voegel - 25.01.2011 - 22:43
In reply to Сёньня, пасьля паведамленьня by Harrier
ха-ха-ха... Согнали шипуны.
ха-ха-ха... Согнали шипуны. 3 дня плавали дружно, а тут, именно когда появился человек с фотоаппаратом, его согнали шипуны.