Брытанскага шпака з'ела беларуская кошка

Сябар паведаміў, што яго крэўныя з в.Пагародна (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобласці) на прыканцы ліпеня 2011 бачылі, як іх кошка з'ела дарослага шпака, які гнездаваў у іх шпакоўні. Ад птушкі засталося толькі кальцо з цікавым надпісам:

BRIT.MUSEUM LONDON S.W.7

LA 89723

Цікава, колькі тысяч кіламетраў праляцеў ён да месца гнездаваньня і ў якім узросце стаў "абедам".  будзем чакаць на адказ з Вялікабрытаніі.

На фотцы Мікалая Гулінскага - шпакі ў натуральным дупле.