|
|
|
|
Клуб200 - гэта добраахвотнае аб’яднаньне сябраў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу i выконвае нормы (правілы) Клубу.
Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.
Кандыдатам у сябры Клубу можа быць асоба, якая назірала не менш 100 відаў птушак на тэрыторыі нашай краіны. Кандыдаты ў сябры Клуба, ў адрозненне ад сяброў, не могуць галасаваць за змены правілаў дзейнасці Клуба і склад Праўлення. Аднак і сябры, і кандыдаты ў іх могуць праз Каардынатара Клубу рассылаць і атрымліваць паведамленні пра назіранні цікавых і рэдкіх відаў птушак у Беларусі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.

КАМЕНТАРЫ