01-03-2009, Горадня, Нёман ад Старага маста да ратавальнай станцыі
сонечна, каля 0 потым да -2С
Пачаў даволі позна, прыкладна ў 14.30, але атрымалася ўбачыць і засьняць шмат цікавага.
Ад старага да новага маста адзначыў 2ad+2ad+3juv лебедзя-шыпуна, палову з іх падкармлівалі хлебам (?) людзі.
Качак было не шмат, большасьць каля вострава перад новым мастом:
Каля 60 крыжанак і пара вялікіх савукоў.
За н.мастом: вялікі савук: 8-10 птушак, шэрая чапля, каля 10 крыжанак.
Недалёка, м у 15 ад сцяжынкі, якая ідзе недалёка ад вады, прачнуўся і пабег угору заяц-русак. Сьнега ў лесе амаль няма – большасьць ляжыць на сьцяжынках.
Адзначыў 2-3 чорных драздоў, адзін з іх дакладна самец.
Вялікі дзяцел ціхенька вылушчваў насеньне з шышак.
Вялікая хеўра сініц-апалоўнікаў, каралькоў і вялікіх сініц 2 разы налятала, але зрабіць дастаткова добры фільмік не атрымалася – пераляталі за надта хутка для мяне. Але кароценькі фільмік з апалоўнікамі зрабіў – новы від на фільміках!
За вастравамі мяне чакаў прыемны сюрпрыз – больш за 30 гагалёў (налічыў 31, але было можа і троху больш)! Першы раз мне пашчасьціла назіраць такую вялікую групу гэтых паўночных качак.
Яны не толькі елі, час ад часу ныраючы з невялікага падскока, але і такавалі, закідваючы галовы з рэзкімі трэлямі “Взір-взір”, дакладна так, як гэта апісаў Жорж Гулеўскі ў “Кабцы”. Гукі зусім не пасавалі качкам, а сапраўды, больш нейкаму вялізнаму цвыркуну.
Цікава, што ныраюць яны ў розных месцах, а вынырваюць вельмі часта амаль адзін каля другога, вада выпіхвае іх як паплаўкі!
Я здымаў і здымаў – асьвятленьне было выдатнае – сонца заходзіла і падкрэсьлівала белыя шчокі і залатыя вочы самцоў. Труба праз галіны хмызоў і дрэваў дазваляла наводзіць рэзкасьць. Таму атрымалася больш за 30 фільмікаў, на якіх ёсьць харчаваньне, такаваньне ды іншыя дэталі жыцьця гэтых прыгожых качак.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.03.2009 - 00:12
2admin Фоткі падпісаны, але
Kiolk - 02.03.2009 - 00:32
Берасцейшчына ёсць і была,
Harrier - 02.03.2009 - 01:16
2Kiolk Чаго спрачацца ёсьць