Хачу падзяліцца некаторымі цікавымі кадрамі, якія даўно хацеў выкласць, але рукі не даходзілі,а за адно і некаторымі сваімі ўражаннямі.
Некалькі хуткіх і ўмелых прыжкоў, але шчасце на гэты раз на баку здабычы...
З гэтым драздом выйшла цікавая гісторыя.Звычайна мне не шанцавала нават проста разглядзець гэту птушку, не кажучы ўжо пра здымкі.Я ішоў праз невялічкі лясок і заўважыў дразда на сасне каля дарогі.Птушка прытаілася, пэўна спадзявалася, што я яе не заўважу.Я таксама замёр і пачаў назіраць што будзе далей.Некалькі хвілін птушка асцярожна пераскоквала з галінкі на галінку гэтай самай сасны, ўсё ніжэй і ніжэй.І, відаць, хутка зразумела, што пагрозы я для яе ні якой не нясу. Наступнае яе дзеянне стала для мяне поўнай нечаканасцю. Дрозд падляцеў да невялікай лужыны, што была пры дарозе. Паважліва абышоў яе, а затым пачаў купацца, палахліва азіраючыся і заміраючы час ад часу ва ўзбоўтанай ім жа вадзе.Я стаяў літаральна ў 3 метрах ад гэтай лужыны і быў здіўлены такім даверам гэтай птушкі.Яе не спалохаў нават аўтамабіль, які праехаў бліз гэтай лужыны...
А самка гэтага вялікага дзятла праявіла незвычайнае вынаходніцтва і майстэрства, выкарыстоўваючы невялікае паглыбленне (мабыць выдзеўбанае ёй жа, або іншымі дзятламі) ў ствале дрэва ў якасці абедзенага стала. Вельмі зручнае вынаходцтва. Калі глянуць на ствол у кадры трохі вышэй, становіцца зразумела, што гэты метад яна выкарыстоўвае ўжо не ўпершыню, так як там, ў яшчэ адным паглыбленні, ляжыць яшчэ адна, але ўжо выдзеўбанная і засохлая шышка...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 06.02.2012 - 00:20
Цікавыя гісторыі (амаль)
Цікавыя гісторыі (амаль) заўсёды лепш успрымаюцца са здымкамі ці з відэа - як у гэтым выпадку.
Мне найбольш спадабаліся сюжэты пра паляваньне лісы і водныя працэдуры чорнага дразда. За іх вялікія плюсы.
Вялікага дзятла на кузьні зьняць лягчэй, таму за яго таксама плюс, але меншы.
Ананім (госць) - 06.02.2012 - 14:24
Большое спасибо,