Чарговы год праводзіў практыку па заалогіі хрыбетных на 2ім курсе біяфаку. Надвор’е не вельмі спрыяла, але гэта як раз тое, што зьмяніць не магчыма. Ва ўсім іншым прайшло больш-менш нармалёва. Група трапіла даволі дружная, ды і колькасьць відаў, якія атрымалася паказаць – 93, на 10-20 больш, чым у мінулыя гады. Як заўсёды, пераважаюць птушкі: 83 віды, за імі млекі: 5 відаў, 3 віды амфібій і 2 рэптылій.
З птушак найбольш цікавымі назіраньнямі былі: 3 віды сьвірстуноў (Anthus spp.): палявы (!), лугавы і лясны, шэрыя жураўлі (пара праляцела каля Цыдавіч), зязюля (якую атрымалася не толькі пачуць, але і ўбачыць), шулякі карагольчык і галубятнік (пры чым апошні від ўбачылі 2 разы), садовая стрынатка (паміж вв.Пагараны і Жылічы адразу за сасновымі пасадкамі), малы дзяцел і папаўзень у в.Жылічы, вялікая белая чапля і баталёны на ачышчальных сажалках “Азоту” ля Беражан. Каля паварлоту на вдсх. Юбілейнае ў сінічніку адзначылі сям’ю пярэстых валасяніц. У апошнюю экскурсію адразу за Паўднёвым-3 змаглі на невялікай адлегласьці (ў некалькі мэтраў) паслухаць голас драча, якому праз дарогу адказваў яшчэ адзін. Паміж В.Альшанкай і Юзэфоўкай таксама ўсімі быў пачуты голас перапёлкі, якая не саромелася і крычала сваё “Спаць пара” даволі доўга (звычайна з-за расцягласьці студэнцага ланцуга на сотню і больш мэтраў перапёлку чуюць 1-5 чалавек). Карацей, відавы склад, як і заўсёды, складаўся з найбольш звычайных відаў птушак, але быў дапоўнены прыемнымі выключэньнямі з агульнага сьпісу практыкі.
Самым сьмешным момантам быў камэнтар аднаго з немаладых жыхароў в.Адамавічы, які дагнаў нас на запрэжанай канём павозцы і калі мы ўбачылі ў самым пачатку вёскі як у старым садзе нехта косіць траву, сказаў наконт касіўшага: “Дзеду 83 гады, а ён яшчэ працуе”. Я адказаў на гэта :”Супэр!” А ён, пасьля непрацяглай паўзы, сказаў выдатную фразу: “Супэр… Прыдурак!” А потым закрычаў дзеду: “Навошта табе тая трава!”.
Зьверху і першы здымак зьнізу мой, далей здымкі Бажэны Бурыкінай
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
АV (госць) - 07.07.2009 - 13:10
каб яшчэ, як пасля добрага
Harrier - 07.07.2009 - 16:40
In reply to каб яшчэ, як пасля добрага by АV (госць)
Учора ўсё (палявы дзёньнік,
Учора ўсё (палявы дзёньнік, відавыя нарысы і вызначэньне птушак на фільміках) ледзьве здалі 3 чалавекі. Пераздача ў наступны панядзелак, таму, напэўна, раней камэнтараў ад студэнтаў чакаць не варта...
Kiolk - 08.07.2009 - 00:03
In reply to Учора ўсё (палявы дзёньнік, by Harrier
а пра сайт казалі? Няхай
а пра сайт казалі? Няхай заходзяць і на сябе прыгожых глядзяць...
Harrier - 08.07.2009 - 00:29
In reply to а пра сайт казалі? Няхай by Kiolk
Казаў. І ў АПБ прапаноўваў
Казаў. І ў АПБ прапаноўваў уступаць... Яшчэ адну спробу зраблю ў панядзелак.
АV (госць) - 08.07.2009 - 12:56
цікавыя лінкі: сафт пра
Harrier - 08.07.2009 - 13:09
In reply to цікавыя лінкі: сафт пра by АV (госць)
Тут Форум атрымаўся толькі
Тут Форум атрымаўся толькі для таго, каб камэнтаваць і разьмяшчаць тое, для чаго няма адпаведных разьдзелаў у галоўным мэню. Таму і не вельмі выкарыстоўваецца. Што да мяне, дык вялікай розьніцы няма дзе глядзець камэнтары. Непасрэдна пад Назіраньнямі, здымкамі ці артыкуламі яшчэ зручней.