Сёньня за 45 хвілін назіраньняў за касьцёлам бэрнардынаў атрымалася ўбачыць пустальгу двойчы: адзін раз на працягу некалькіх сэкунд пералятаючай некуды за галоўным фасадам, а другі на пры канцы маіх назіраньняў. Птушка паказалася над касьцёлам і стала пералятаць збоку ад званніцы, потым села на адзін са шматлікіх выступаў, дзе я і пачаў яе фатаграфаваць. Было высакавата для дакладнай наводкі рэзкасьці праз трубу. Птушка ў нешта ўглядалася ў сваіх лапах, а потым зусім нечакана для мяне ўзьняла ў дзюбе палёўку! Прайшло яшчэ некалькі сэкунд, сокал пераляцеў за галоўны фасад, адкуль данесьліся галодныя крыкі аднаго з птушанятаў, аднак бачна птушак не было.
Дарослая птушка хутка ўзьнялася ў паветра і паляцела прыкладна на Капіталістычную вуліцу на вышыні трошкі большай за інтэрнаты сельхозінстытуту.
З-за Нёмана набліжалася вялізарная хмара, моцны вецер даўно не спрыяў назіраньням, і я пасьпяшаўся да дому – на вяроўках каля яго сох выпраны зранку бразентавы намёт. Калі б ён намок, прыйшлося б зноў сушыць яго цэлы дзень.
Вось так быт перамог назіраньні птушак…
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
леонид (госць) - 11.07.2009 - 11:46
на снимке пустельга с
Harrier - 11.07.2009 - 22:27
In reply to на снимке пустельга с by леонид (госць)
Сёньня, калі йшоў праз
Сёньня, калі йшоў праз Нямецкую плошчу раптам аслупянеў - адразу дзьве пустальгі ляталі над Фарным касьцёлам. Спачатку падумалася - можа і тут яны гнездавалі, але хутка ўсё стала на свае месцы: сокалы падымаліся ўсё вышэй і вышэй, і выдатна глядзеліся над старым горадам. Але цяпер тут ўсё закладзена пліткай - акрамя як палятаць, тут няма чаго рабіць.
Праз некалькі сэкундаў пустальгі пачалі хутка перамяшчацца да свайго былога гнязда на касьцёле бэрнардынаў. У мяне атрымалася ўбачыць, як першы сеў на дах званніцы, другі, напэўна (ён ляцеў амаль над самымі дахамі будынкаў...), прыляцеў на той жа касьцёл неўзабаве.