Апошнія тры ночы правёў не ў горадзе за кампутарам, а ў полі непадалёку ад Абухава, ды і не проста правеў сузіраючы зорнае неба і ўдыхаючы чыстае паветра, а лавіў птушак. “Лавіць птушак” – гэта кодавая назова, якая заключае ў сабе адлоў з дапамогай сетак кулікоў і іх кальцаванне. Асноўная мэта - гэта вывучэнне міграцыі гэтых цікавых птушак. Як пісалася раней, не так даўно знайшлі цікавае месца недалёка ад Абухава, дзе канцэнтруюцца кулікі, ды і не яны адныя, як высветлілася, і з тых часоў мне хацелася прыехаць сюды і паспрабаваць палавіць. З наступленнем цёплых дзён маё жаданне здзейснілася.
Мясціна прадстаўляе сабой поле з некалькімі калюжынамі, якія па сваёй прыродзе вельмі нагадваюць натуральныя, таму вельмі прыдатныя птушкам для спыннення падчас міграцыі. Адна з іх ўвогуле нагадвае кавалачак луга, які ўжо шмат гадоў не выкрыстоўваўся для пасеваў, вось тут мы і размясцілі своё намёт. Сеткі ставілі на суседняй калюжыне. Па методыцы, трэба іх правяраць кожныя 2 гадзіны. Прыгажосць ў тым, што ты бачыш\пражываеш усе стадыя ночы: вось сонца толькі села, глыбокая ноч, толькі толькі ўзышло сонейка.
Трошкі вынікаў: У першую ноч злапалі 6 куліка-цякуна. На наступную патрапілася ўжо 4 куліка-цякуна, 3 куліка-селянца, 4 самкі баталёна, 1 бакаса і чырвонавалёвік. Падчас апошняй ночы ў нашыя сеткі патрапіліся 2 куліка-цякуна, 3 самкі баталёна, 2 малых зуйка, 1 бакас і кулік-перавозчык.
Агулам атрымалася злапаць 28 птушак, што вельмі не блага. Таксама цікава адзначыць, што некаторыя птушкі былі з вялікімі тлушчавымі адкладамі, што свдчыць, што яны хутка ўжо зляцяць, а вось бакасы зусім іх не маюць, таму напэўна харчавацца на гэтых калюжынах будуць яшчэ не адзін тыдзень.
П.С. Дарэчы, планую працягнуць адловы з суботы, таму шчыра запрашаю цікаўных далучыцца да іх. Акрамя невялічкай працы вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый ад праведзенай ночы на прыродзе.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
АV (госць) - 30.07.2009 - 22:55
ого, такая редкость как
Kiolk - 30.07.2009 - 23:04
In reply to ого, такая редкость как by АV (госць)
Кнігавак там сапраўды вельмі
Кнігавак там сапраўды вельмі шмат і зараз, але яны ўвогуле не ляцяць на голас і трымаюцца ў асноўным па палях, а калі і патрапіцца, дык выпадкова, лепей ловяцца ў весну, калі трымаюцца па адной...
Так, 2 чайкі патрапіліся, але я іх адпусціў не кальцуючы...
Выкрыстанне лавушак, вельмі працаёмкая справа і патрабуе шмат рэсурсаў і высілакў...
Такога ж чырвонавалёвіка мы злапалі ў жніўні прошлага года каля Беражан...
Oh-Voegel - 30.07.2009 - 23:07
круто!!! особенно
круто!!! особенно краснозобик!
а ловил только ночью или и днём? что интересного доволось ещё увидеть? и вобще как там птицы себя ведут: есть какой-нибудь любимый у них островок или место, где они чаще концентрируются?
если получится, может в восресенье вырвусь туда по-фоткать. планируешь ловить с субботы на воскресенье?
трое суток там провёл. а как еду готовил? прямо в поле костёр палил?
Kiolk - 30.07.2009 - 23:18
In reply to круто!!! особенно by Oh-Voegel
Не, не сутак... Звечару
Не, не сутак...
Звечару заязджалі, а раніцай назад... (проста трэба акамулятар зараджаць)
Любімае месца вызначыць цяжкавата, вельмі часта пералятаюць і даволі палахлівыя...
Ды і іх стала меней у параўнанні з ранейшымі разамі...
Так, лавілі толькі ў начы, зранку збіраліся дамой, таму шмат не разгялдзіш без трубы, а тое, што там ёсць чырвонавалёвікі, я не ведаў, пакуль ён і не патрапіўся...
Так, думаю паехаць у суботу, калі знайду з кім, праўда практыка паказал, што і аднаму можна справіцца...
Harrier - 30.07.2009 - 23:27
In reply to Не, не сутак... Звечару by Kiolk
Сёньня ўвечары каля 21й
Сёньня ўвечары каля 21й гадзіны вярталіся з краязнаўчай паездкі па Шчучыншчыне, я адмыслова паглядзеў на гэтыя калужыны - акрамя некалькіх вялікіх белых чапляў з дарогі нікога не ўбачыў. А раней там пад 300 буслоў сядзелі.
АV (госць) - 31.07.2009 - 00:32
Vogel, включай голос и все
Oh-Voegel - 31.07.2009 - 00:58
In reply to Vogel, включай голос и все by АV (госць)
а поведутся ли кулики днём на
а поведутся ли кулики днём на голос? надо ещё и чучела с профилями ставить:)
АV (госць) - 31.07.2009 - 01:45
In reply to а поведутся ли кулики днём на by Oh-Voegel
чаму не?
Oh-Voegel - 31.07.2009 - 02:42
In reply to чаму не? by АV (госць)
да я бы с большой радостью -
да я бы с большой радостью - да!, да где ж это всё взять?
Harrier - 31.07.2009 - 10:45
In reply to да я бы с большой радостью - by Oh-Voegel
У Яўгена ўсё ёсьць.
У Яўгена ўсё ёсьць.