Здымак зроблены 19.10.2014 у Турцыі на мяжы з Арменіяй. Мяркую, што гэта можа быць маркут альбо магільнік. Дапамажыце вызначыцца! Праз 10 хвілін пасля таго, як зрабіў гэтыя здымкі, пабачыў пару даклана маркутаў. Вось і думаю, была гэта адна з тых птушак, проста ў кепскім святле, ці ўсе ж-такі другая нейкая.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.10.2014 - 22:23
Думаю, што хвост усё ж
Думаю, што хвост усё ж даўгаваты для магільніка. Да таго ж доўгіх пальцаў-першаступовых махаў бачна 6, а ў магільніка павінна быць 7. Таму я за маркута A. chrysaetos.
AV - 20.10.2014 - 14:57
маркут, згодзен
маркут, згодзен