Пазаўчора ў цэнтры Горадні перад старым мастом = у самым цэнтры я заўважыў тройку вялікіх савукоў, якія адпачывалі на маім беразе ракі, і стаў паволі да іх падыходзіць.
Праз некалькі секундаў качкі ўбачылі мяне, сышлі ў ваду, аднак паплылі не ад мяне, а ў мой бок і я стаў здымаць іх.
Зрабіўшы некалькі здымкаў, я вярнуўся дадому і стаў іх праглядаць, выдаляючы (зусім) нярэзкія.
І тут аказалася, што ў адзін з двух самцоў нешта трымае ў дзюбе:
Выглядала гэта "нешта" як недаедзеная нага жабы, нават пры большым павелічэнні:
Вядома, што акрамя рыбы, савукі (з задавальненнем?) ядуць і жаб, якіх без праблем здольныя знайсці і падняць з дна ракі. Але чаму гэты самец не даеў жабу?
Я стаў праглядаць наступныя здымкі. І вось што аказалася:
Гэта была не нага жабы. І нават не нешта іншае ядомае. А кавалак сплеценай з вяроўкі сеткі!
Дзе і як заблытаўся, ці хутчэй зачапіўся дзюбай з мноствам зубчыкаў вялікі савук, застаецца невядомым.
Але тое, што змог вырвацца, хутчэй за ўсё і выратавала яму жыццё. НУ І ТОЕ, НАПЭЎНА, ШТО СЕТКА БЫЛА З ВЯРОЎКІ, а не пластыкавых нітак-лесак, якія амаль паўсюдна выкарыстоўваюць браканьеры ў нас.
Хутчэй за ўсё такі "абгрызак" сеткі асабліва яму не перашкаджае і наўрацці здольны прывесці да смерці птушкі.
Але дзякуючы ёй ён ператварыўся за некалькі секунд у маіх вачах з гурмана-жабаеда ў ахвяру чалавека.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 16.01.2015 - 23:22
сетка не намотана на дзюбу, і
сетка не намотана на дзюбу, і ххутчэй за ўсё другі канец праглочаны
Harrier - 16.01.2015 - 23:26
In reply to сетка не намотана на дзюбу, і by AV
Можа і праглочаны - я пра
Можа і праглочаны - я пра гэта не падумаў.
Але тады як гэта магло здарыцца? - спрабаваў выхапіць рыбу з сеткі і так парваў яе, частку заглынуўшы?
vorobyshek - 16.01.2015 - 23:27
Калі другі канец праглочаны,
Калі другі канец праглочаны, таксама не вельмі добра