Дакументацыйны здымак, які можна двума клікамі павялічыць да 2000 пікселяў.
Лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) любяць і выкарыстоўваюць нізіннае балота Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач") круглы год. Вясной на балоце адпачываюць і харчуюцца пад сотню птушак. У апошнія гады тут паспяхова гняздуюць дзьве пары. А ўвосень і ўзімку - калі на балоце ёсць незамёрзлыя кавалкі - тут збіраюцца на начлег таксама дзесяткі гэтых прыгожых і крыклівых птушак.
Тры тыдні штонядзелю мы вяртаемся з нашых экскурсій на птушак менавіта праз балота і штораз назіраем дзіўную карціну збору клікуноў на балоце нанач: амаль у прыцемках падлятаюць і сядаюць побач з іншымі ўсё новыя і новыя птушкі, старыя сустракаюць іх гучнымі крыкамі, новапрыляцелыя не менш гучна адгукаюцца...
У мінулую нядзелю тут сабраліся 124 птушкі! Здымак зроблены ў прыцемках.
29-11-2015.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 05.12.2015 - 21:55
маглі і малыя быць?
маглі і малыя быць?
Harrier - 06.12.2015 - 00:15
In reply to маглі і малыя быць? by AV
У прынцыпе маглі, але з таго,
У прынцыпе маглі, але з таго, што я бачыў у трубу ў прыцемках, малых сярод іх не было.
Таксама стараўся вызначыць усіх лебедзяў на палях (нарэшце адзначылі 5 шыпуноў на азімых, але яны трымаліся асобна). Таксама пакуль малых не ўбачыў сярод клікуноў.