Сайт, здаецца,працуе, але не ведаю, ці ён кімсці падтрымліваецца (тэхнічна). Два разы (11 і 17 траўня) адпраўляў пісьмы на электронны адрас, што яны паказваюць на кожнай старонцы (highaley@gmail.com). Ні адказу, ні якай іншай рэакцыы не назіраецца. На сайце няма старонкі тэхнічнай падтрымкі, форума. Ёсць арфаграфічныя памылкі ў назвах птушак (таксонаў). Акрамя таго электроннага адрасу няма ніякіх кантактных дадзеных. Цікава гэта даўгабуд, каб выцягнуць больш грошаў, ці проста сабатаж?
Дзмітры, выбачайце, але гэта не даўгабуд і не сабатаж, на жаль, у адміністратара ня стае часу каб давесці сайт да ўма. Інфармацыя назапашваецца і яна не прападзе, не хвалюйцеся. Хутчэй за ўсё, так як у нас не хапае рэсурсаў яго падтрымліваць у аптымальным рэжыме, ён будзе зліты з іншай базай дадзеных.
Дзякуй за адказ! Але вельмі дзіўна, што я яго атрымаў на іншым сайте, а не на florafauna.by
Я трошкі разбіраюся ў сайтах і цяжка зразумець, чаму нельга там зрабіць старонку, дзе было б напісана, што ўжо працуе, а што не і чаму. Таксама, як і дадаць тлумачэнне, як карыстацца функцыямі, якія ўжо працуюць. Я змясціў там ўжо больш за 50 назіранняў (florafauna.by/#/user/1907) але і зараз не ведаю, як дадаць гукі ці відэа ў назіранне і ці гэта ўвогуле магчыма. Рады пачуць, што інфармацыя не прападзе, але каб яна магла назапашвацца, чаму б не напісаць там, як гэта рабіць? Гэта было б праяўленнем элементарнай павагі да карыстальнікаў сайта. Інакш лёгка загубіць добрую справу.
Прынамсі, калі вы маеце адносіны да аміністравання таго сайта, можа выправіце назву таксона "Сініца-апалоўник" на "Сініца-апалоўнік". Яго рэкламуюць для адукацыйных мэтаў і такія памылкі выглядаюць недарэчна.
так і задумвалася, што форум будзе тут, а не там. Што незручна для ўсіх, я разумею, але мадэрыраваць форум гэта вялікая праца. Там ёсць імэйл айцішніка, але ён адказвае вельмі павольна. Я не адміністратар, а адзін з аўтараў гэтага праекта. Я валідаваў усіх Вашых птушак. Дзякуй за назіранне. Выбачайце, што давялося чакаць. Я таксама зараз нев едаю як дадацб гук ці відэа. Праблема ў тым, што ў нас быў сайт на іншай платформе. Ён быў марудны, але меў шмат больш функцый і дапамогі, інструкцый. Нас пераканалі, што зробяць яго лепш. І зараз ён такі які ёсць. Згубілі што мелі, а новага няшмат знайшлі... Пішыце просьбы на імэйл, можа Аляксей адгукнецца.
добра, папрашу Аляксея сам. Дзякуй. Дзмітры, а Вы з Копыльскага раёна?! У вас у раёне калісьці была самая вялікая папуляцыя суслікаў. Ці чулі Вы нешта пра ніх? Ці ведаеце калоніі зараз?
Дзякуй, Аляксандр, за адказ! Трошкі сітуацыя з сайтам больш зразумелай становіцца. Аляксею я пісаў раней. Ўчора атрымыў адказ: "На жаль, на дадзены момант сайтам не займаюцца. Вырашаецца яго жальнейшая лёс." Ідэя сайта мне падабаецца. Але здзівіла, што ён у распрацоўцы ўжо гадоў 7, калі я не памыляюся.
Дзякуй за валідацыю птушак і дапамогу з вызначэннем відаў, дзе я сумняваўся! Я толькі пачаў размяшчаць там свае назіранні - яшчэ відаў 30 у запасе ёсць :)
Так, я з Капыльскага раёну. Назіранні ў асноўным адтуль, хаця зараз і ў Менску жыву.
Пра папуляцыю суслікаў здаецца чую першы раз. Але ў мяне камера з моцным аб'ектывам не так даўно з'явілася, а так можна і не паспець разгледзець :)
Заўважыў, што "Сініца-апалоўнік" па ранейшаму алюстроўваецца з арфаграфічнай памылкай - "Сініца-апалоўник". Нават, калі дадаць спецыяльныя функцыі да сайту магло быць складана для не кваліфікаванага распрацоўшчыка, выпраўленне памылкі ў назве таксона мне падаецца элентарным крокам. Дзіва, што яго ні хто не можа зрабіць.
Прынамсі, пачынаю ўспамінаць, што, здаецца, чуў калісці нешта пра суслікаў у Капыльскім раёне ад бацькі. Але не мог тады паверыць, што яны сапраўды ў Беларусі жывуць, ці жылі не так даўно. Магчыма, ён казаў, што яны дзесці не далека ад Пясочнага жылі ці жывуць - мы тады там былі з камбайнам - дапамагалі жбожжа прыбіраць .
dzmitry_kuzmich - 20.05.2019 - 13:07
florafauna.by

AV - 20.05.2019 - 18:18
In reply to florafauna.by by dzmitry_kuzmich
Дзмітры, выбачайце, але гэта…
Дзмітры, выбачайце, але гэта не даўгабуд і не сабатаж, на жаль, у адміністратара ня стае часу каб давесці сайт да ўма. Інфармацыя назапашваецца і яна не прападзе, не хвалюйцеся. Хутчэй за ўсё, так як у нас не хапае рэсурсаў яго падтрымліваць у аптымальным рэжыме, ён будзе зліты з іншай базай дадзеных.
dzmitry_kuzmich - 20.05.2019 - 19:19
florafauna.by
Дзякуй за адказ! Але вельмі дзіўна, што я яго атрымаў на іншым сайте, а не на florafauna.by
Я трошкі разбіраюся ў сайтах і цяжка зразумець, чаму нельга там зрабіць старонку, дзе было б напісана, што ўжо працуе, а што не і чаму. Таксама, як і дадаць тлумачэнне, як карыстацца функцыямі, якія ўжо працуюць. Я змясціў там ўжо больш за 50 назіранняў (florafauna.by/#/user/1907) але і зараз не ведаю, як дадаць гукі ці відэа ў назіранне і ці гэта ўвогуле магчыма. Рады пачуць, што інфармацыя не прападзе, але каб яна магла назапашвацца, чаму б не напісаць там, як гэта рабіць? Гэта было б праяўленнем элементарнай павагі да карыстальнікаў сайта. Інакш лёгка загубіць добрую справу.
dzmitry_kuzmich - 21.05.2019 - 12:42
florafauna.by
Прынамсі, калі вы маеце адносіны да аміністравання таго сайта, можа выправіце назву таксона "Сініца-апалоўник" на "Сініца-апалоўнік". Яго рэкламуюць для адукацыйных мэтаў і такія памылкі выглядаюць недарэчна.
AV - 21.05.2019 - 17:30
In reply to florafauna.by by dzmitry_kuzmich
так і задумвалася, што форум…
так і задумвалася, што форум будзе тут, а не там. Што незручна для ўсіх, я разумею, але мадэрыраваць форум гэта вялікая праца. Там ёсць імэйл айцішніка, але ён адказвае вельмі павольна. Я не адміністратар, а адзін з аўтараў гэтага праекта. Я валідаваў усіх Вашых птушак. Дзякуй за назіранне. Выбачайце, што давялося чакаць. Я таксама зараз нев едаю як дадацб гук ці відэа. Праблема ў тым, што ў нас быў сайт на іншай платформе. Ён быў марудны, але меў шмат больш функцый і дапамогі, інструкцый. Нас пераканалі, што зробяць яго лепш. І зараз ён такі які ёсць. Згубілі што мелі, а новага няшмат знайшлі... Пішыце просьбы на імэйл, можа Аляксей адгукнецца.
AV - 21.05.2019 - 17:32
In reply to florafauna.by by dzmitry_kuzmich
добра, папрашу Аляксея сам…
добра, папрашу Аляксея сам. Дзякуй. Дзмітры, а Вы з Копыльскага раёна?! У вас у раёне калісьці была самая вялікая папуляцыя суслікаў. Ці чулі Вы нешта пра ніх? Ці ведаеце калоніі зараз?
dzmitry_kuzmich - 22.05.2019 - 12:39
florafauna.by
Дзякуй, Аляксандр, за адказ! Трошкі сітуацыя з сайтам больш зразумелай становіцца. Аляксею я пісаў раней. Ўчора атрымыў адказ: "На жаль, на дадзены момант сайтам не займаюцца. Вырашаецца яго жальнейшая лёс." Ідэя сайта мне падабаецца. Але здзівіла, што ён у распрацоўцы ўжо гадоў 7, калі я не памыляюся.
Дзякуй за валідацыю птушак і дапамогу з вызначэннем відаў, дзе я сумняваўся! Я толькі пачаў размяшчаць там свае назіранні - яшчэ відаў 30 у запасе ёсць :)
Так, я з Капыльскага раёну. Назіранні ў асноўным адтуль, хаця зараз і ў Менску жыву.
Пра папуляцыю суслікаў здаецца чую першы раз. Але ў мяне камера з моцным аб'ектывам не так даўно з'явілася, а так можна і не паспець разгледзець :)
dzmitry_kuzmich - 08.07.2019 - 12:33
florafauna.by
Заўважыў, што "Сініца-апалоўнік" па ранейшаму алюстроўваецца з арфаграфічнай памылкай - "Сініца-апалоўник". Нават, калі дадаць спецыяльныя функцыі да сайту магло быць складана для не кваліфікаванага распрацоўшчыка, выпраўленне памылкі ў назве таксона мне падаецца элентарным крокам. Дзіва, што яго ні хто не можа зрабіць.
Прынамсі, пачынаю ўспамінаць, што, здаецца, чуў калісці нешта пра суслікаў у Капыльскім раёне ад бацькі. Але не мог тады паверыць, што яны сапраўды ў Беларусі жывуць, ці жылі не так даўно. Магчыма, ён казаў, што яны дзесці не далека ад Пясочнага жылі ці жывуць - мы тады там былі з камбайнам - дапамагалі жбожжа прыбіраць .
Harrier - 08.07.2019 - 21:21
In reply to florafauna.by by dzmitry_kuzmich
На жаль, наўрацці (ў…
На жаль, наўрацці (ў бліжэйшы час) там нешта будзе папраўлена.
AV - 09.07.2019 - 11:07
In reply to florafauna.by by dzmitry_kuzmich
дзякуй, Дзмітры, паправілі…
дзякуй, Дзмітры, паправілі. Не прайшло і паўгады)