Дробныя недапрацоўкі

Па-першае, цяпер (яшчэ?) адсутнічае магчымасць неяк адзначаць фота, якія спадабаліся? І па-другое, у старым варыянце сайту, на старонцы "вясна ляціць", новыя каментары з'яўляліся зверху, адразу пад табліцай. Гэта было нашмат зручней, чым цяпер, калі новыя каментары з'яўляюцца знізу. І яшчэ, па-трэцяе, не магу адрэдактаваць або выдаліць свой камент. Таксама нядрэнна было б дадаць гэтыя магчымасці.