Сокал-Пустальга on-line 2020: Брэст, Беларусь

1

1 2 3 4 5 6
17.04.2020 19.04.2020 21.04.2020 23.04.2020 25.04.2020 27.04.2020

 

1 1 ​​​​1 1 1 1
20.05.2020 21.05.2020  21.05.2020 22.05.2020 23.05.2020 25.05.2020

1 2 3 4 5 6
6.04.2020 8.04.2020 10.04.2020 12.04.2020 14.04.2020 16.04.2020

 

1 1 1 1 1 1
9.05.2020 10.05.2020 10.05.2020 10.05.2020    12.05.2020 13.05.2020

 

Comments

Дзякуй за добрыя словы і цікавыя пытанні.

На стадыі шчыльнай інкубацыі, якая зараз адбываецца на абодвух гнёздах, любы (ці амальлюбы) вылет самкі з гнязда звязаны з перадачай ежы самцом або адбываецца ўжо пасля таго, як самец на гняздзе перадаў самцы здабычу. 

На жаль, на другім гняздзе провад ад мікрафона адыйшоў і гукі мы не чуем, але каб птушкі не кінулі кладку,мы не папраўляем гэты провад зараз, пачакаем калі на гняздзе вылупяцца птушаняты. Таму, калі самка крычыць (чаго мы не чуем на другім гняздзе), а потым вылятае - гэта прылёт самца і хутчэй за ўсё з ежай.

У прынцыпе, наколькі я помню па папярэдніх трансляцыях, самцы рэдка начуюць разам з самкай у адной нішы. Хутчэй за ўсё таму, што знайшлі для гэтага больш бяспечнае і выгоднае месца. Акрамя таго, калі Вы параўнаеце памеры першай і другой гнездавой нішы,то убачыце, што першая нашмат большая, а ў другой абодвум дарослым птушкам знаходзіцца разам усю ноч было б нязручна.

 

У прынцыпе, ежа прыкладна раз у 4 гадзіны пад час інкубацыі павінна хапаць. 

Калі самец прапаў, самка можа кінуць яйкі, але хутчэй будзе старацца паляваць сама і наседжваць іх. Што з гэтага можа атрымацца залежыць ад таго, на як доўга яна будзе адлятаць на паляванні. Калі надоўга, то зародкі ў яках загінуць ад холада, бо яны ўжо пачалі там развівацца.

Ну вось, пачынаецца...

Раз другая самка прыляцела за палёўкай ажно на чужое гняздо,хутчэй за ўсё наша самка- альфа = першая ў гэтага самца. Ды і самец вельмі часта здабычу сюды прыносіць. Калі гэта так, то другой дастаецца менш ежы і яна будзе прылятаць сюды ізноў. Ну і тое, што суседняя самка пад другой нашай камерай сядзела ў гэты час на яйках таксама сведчыць пра палігамію - звычайна самец мае самак на адлегласці адна ад адной, не побач.

Палігамію цяжка дакладна вызначыць калі птушкі ніяк не пазначаныя, але падобныя паводзіны, канешне, хутчэй за ўсё пра яе кажуць.

Мацярынскі інстынкт кажа ёй падстрахавацца і пачаць наседжваць яйкі шчыльна і па-сапраўднаму не з першага. Будзе сядзець на яйках уначы пэўна з трэцяга яйка. Чаму - я напісаў трошкі ніжэй у адказе на папярэдняе Ваша пытанне. 

Ці так гэта будзе - хутка ўбачым.

На самым пачатку развіцця зародыша ён 'не баіцца'  холаду, іншая справа - пазней. Хутчэй за ўсё самка і ўдзень не грэе яйка напоўніцу, проста сядзіць НАД ім, а не НА ім. 

Гэта яна робіць для таго, каб птушаняты з першых яек вылупіліся адначасова і мелі аднолькавыя памеры і актыўнасць, і, адпаведна, большыя шанцы на выжыванне ў параўнанні з пазнейшымі птушанятамі калі ежы не хопіць на ўсіх.. Так было на другім гняздзе, дзе самка села інкубіраваць яйкі ўначы толькі пасля таго, калі былі ўжо 3 з 6. Як будзе на першым гняздзе - паглядзім разам.

Полностью с Вами согласен.

Этот факт подтверждают наблюдения прошлых лет, когда более поздние птенцы в выводке просто не получали нужное количество корма из-за прожерливости своих старших братьев и просто погибали((.