Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Самка з другой нішы сёння амаль увесь дзень правяла ў ёй. І нават доўга сядзела ў гнездавой ямцы. Але яйка яшчэ не гатова да адкладкі і яго пакуль што няма.

птушка

птушка

А калі яна адляцела на нейкі час, то зноў прыляцела пара шызых галубоў) Ніша яўна ім спадабалася і гнездавая ямка тут гатовая)

птушка

 

На першым гняздзе сёння былі тэхнічныя праблемы з якасцю трансляцыі - прыносім свае прабачэнні.

We are sorry for the technical problems with streaming from the first nest today.

Cамка наседжвае кладку вельмі шчыльна, амаль не робячы перапынкаў. І самец ужо не сядзіць на яйках колькі хоча - даволі хутка саступае месца самцы калі яна вяртаецца.

У другой нішы самка з самай раніцы правяла шмат часу папраўляючы гнездавую ямку, доўга ў ёй сядзела і нават засынала.

птушка

Але яйка яшчэ няма. Ізноў ненадоўга прылятаў самец. Але потым абодва сокалы адляцелі і іх нішу доўга даследавала пара шызых галубоў)

птушка

На першым гняздзе сёння магло з'явіцца (а магло і не з'явіцца). Самка ўвесь час падсоўвае кладку ад камеры, так што хутка можам даведацца колькі яек яна адклала.  Яна ўжо амаль не робіць перапынкаў пад час інкубацыі, але прывесьці сябе ў належны стан - гэта амаль святое)

птушка

Учора я пісаў, што самка не змагла знайсці дзейсны спосаб праганяць занадта клапатлівага самца з яек калі яго дапамога ў гэтым ужо непатрэбная, бо самка вярнулася пасля падсілкавання і можа наседжваць кладку і сама.

І вось сёння аказалася, што самка больш не чакае каб самец зразумеў гэта сам, а даволі хутка амаль наступае на яго і ён адлятае. Усё ж забяспечваць сябе і самку ежай цяпер яго галоўная задача.

птушкі

птушкі

Самка з другой нішы сёння шмат часу правяла ў ёй і шмат разоў паглыбляла і ўдасканальвала гнездавую ямку. Новае ў яе паводзінах - яна даволі доўга, па некалькі хвілін сядзіць у ёй.

птушка

Самец ёй з ямкай не дапамагае, але сёння ізноў паказаўся ў нішы.

У першай нішы мы сёння ўпэўніліся, што яек ужо 5 - гл. ніжэй скрыншоты і відэа.

Цікавая гісторыя адбылася з самцом, які чамусьці любіць гадзінамі сядзець на яйках, нават калі самку падмяняць так доўга дакладна не трэба. Дакладна адну гадзіну вось так ён сёння і адсядзеў на кладцы, як самка ні прасіла сыйсці раней)

птушкі

Але потым яна прыдумала што рабіць - прыляцела і стаяла дакладна над ім! І першы раз гэта падзейнічала вельм хутка.

птушкі

Але ў другі раз не спрацавала) Таму самцы прыйдзецца прыдумваць нешта іншае.

птушкі

У другой нішы самка некалькі разоў прылятала і часта паглыбляла ямку, часам прыбіраючы навокал жвір, які ёй чымсьці не спадабаўся. Асабліва актыўна гэта адбывалася зранку. Але працягнула займацца ўладкаваннем будучага гнязда і ўвечары.

птушка

І як раз увечары упершыню прыляцеў САМЕЦ!

птушкі

Прысеў у ямку, рытуальна папрысядаў побач і пакрычаў перад самкай, але да капуляцыі ў нішы не дайшло і ён адляцеў.

птушкі

птушкі

У першай нішы сёння хутчэй за ўсё з'явілася 5е яйка, але бачна іх макс 4 - магчыма, што 5е ў сляпой зоне камеры. Самка памалу перасоўвае кладкудалей ад камеры і магчыма, што ў бліжэйшыя дні мы даведаемся колькі там дакладна яек.

Самец да абеду прыкладна па гадзіне сядзеў на яйках і самка не магла прагнаць яго) Але пасля абеду ўсё стала прасцей.

птушкі

Уся здабыча, якую бачна - палёўкі. У мінулыя сезоны былі і яшчaркі, асабліва ў пачатку гнездавання. А гэтай вясной пэўна захоладна для іх і таму знайсці іх цяжэй (хаця злавіць было б пэўна лягчэй).

птушкі

У другой нішы сёння пералом: самка зранку шмат разоў капала ямку (праўда месца амаль пад камерай  - але тут нічога не парадзіш). Як яна гэта робіць, гл. відэа ў каментарах ніжэй.

птушка

Ну і прыкладна палову часу самка правяла сёння ў нішы, часам залятаючы з крыкамі і падымаючы хвост у нішы - заманівала самца і запрашала на капуляцыю?

птушка

Напэўна ў бліжэйшыя дні можна чакаць першае яйка.

Раней 'начны эфір' не глядзеў, а сёння выправіўся:

самка на першай нішы наседжвае кладку і ўначы, але як і днём - з перапынкамі.

яйкі

У 5:40, калі самкі на яйках не было, на кладку сеў самец! і толькі амаль праз гадзіну, калі ўжо было развіднела, самка змагла яго 'выгнаць' на ранішняе паляванне)

птушка

птушкі

Праўда, ён хутка справіўся і ўжо праз паўгадзіны прынёс першую палёўку.

У другую нішу сёння самка залятала мін двойчы, але ненадоўга - яўна ў галаве яшчэ не гняздо).

А вось у першай самка "выправілася" і сёння наседжвала хаця і з перaпынкамі, але зусім нядоўгімі і шчыльна.

Ізноў ёй у гэтым дапамагаў самец, але нават калі самка хутка вярталася пасля ежы на гняздо, двойчы не пускаў яе на кладку амаль па гадзіне.

птушка

птушкі

птушкі

Праўда, пасля самага працяглага свайго сеанса наседжвання спраўна прынёс самцы 2 палёўкі за прыкладна гадзіну. А самка ізноў галодная, стараецца выхапіць здабычу якая і так прынесна ёй. І самец прыкладна ў палове выпадкаў стаў прылятаць з грызуном так, каб апынуцца адразу непасрэдна перад самкай - каб ёй было менш бегаць каб здабычу выхапіць)

птушкі

Дзякуй! Я прапусціў гэты момант, найбольш бачыў 3.

Значыць усё ідзе па плану. Хутчэй за ўсё будзе 5 ці 6 яек і можа нават іх усе ўбвчым праз нейкі час - кладка павольна перамяшчаецца ў поле дзеяння камеры.

Да абеду самка амаль не наседжвала кладку - ці то адлятала, ці сядзела ў нішы. Напэўна, самец інкубаваў яйкі даўжэй, чым яна)

птушка

Самка зноў зрабілася нярвовая і галодная, вырывае здабычу ў самца і адлятае ці вылятае яму насустрач.

птушкі

Але пасля абеду, хаця  і адпачывала прыкладна двойчы па гадзіне і яе не пускаў на кладку самец, "выправілася" і наседжвала з перапынкамі, але ўжо значна больш шчыльна.

Хутчэй за ўсё сёння яна адклала 4-е яйка. Мін 2 было бачна не раз.

яйкі

У першай нішы працягваецца інкубацыя, прычым, як і ўчора, самец наседжвае значна шчыльней, чым самка, якая час ад часу робіць доўгія перапынкі.

Самец прыносіць даволі вялікіх палёвак і самка зараз бярэ іх ужо акуратна, без непатрэбнай нярвовасці і не закрываецца усім целам з раскрытымі крыламі ў куце як раней.

птушкі

птушкі

птушкі

Самец падмяняе самку на кладцы, а самка стараецца адпачнуць у гэты час па-максімуму. За дзень двойчы адлятала калі самец быў у нішы, першы раз на 2 гадзіны (праўда, вярталася і зноў адлятала), а другі прыкладна на гадзіну. Але самец вытрымаў выпрабаванне будучымі дзецьмі)

птушкі

На другой нішы сёння актыўнасці сакалоў не заўважыў.

На другой нішы нічога цікавага ёння не адбывалася - пасля абеду самка прыляцела і пасядзела некалькі хвілін.

На першай пачалося ўжо больш шчыльнае наседжванне яек, якіх - вельмі магчыма =- стала ўжо сёння 3.

Прычым самец адносіцца да гэтага абавязку часта больш адказна за самку - прынамсі не робіць ці амаль не робіць перапынкаў у інкубацыі калі падмяняе партнёрку.

птушка

птушка

А калі самка вяртаецца на гняздо пасля перакусу, часта падоўгу не саступае ёй месца. Адзін раз ян так і спалі  ўдваіх - самец на яйках, а самка зусім побач)

птушкі

птушкі

Але самка стала злоўжываць адказнасцю самца - пасля абеду адляцела з палёўкай і яе не было каля гадзіны, а калі вярнулася, самец яшчэ каля 30 хвілін не саступаў ёй месца.

На другой нішы сёння трошкі больш актыўнасці: самка прылятае на кароткі час, зрэдку капае ямку і нешта спрабуе з'есці са жвіру ці каменьчыкаў (не зразумела - для чаго?).

Але самца, які часта сядзеў на першай нішы сам ці разам з самкай, тут яшчэ не бачна.

птушка