20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
23.05.2022 | 23.05.2022 | 24.05.2022 | 24.05.2022 | 26.05.2022 |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
5.06.2022 | 6.06.2022 | 6.06.2022 | 7.06.2022 | 8.06.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 02.05.2022 - 22:26
Самка з другой нішы сёння…
Самка з другой нішы сёння амаль увесь дзень правяла ў ёй. І нават доўга сядзела ў гнездавой ямцы. Але яйка яшчэ не гатова да адкладкі і яго пакуль што няма.
А калі яна адляцела на нейкі час, то зноў прыляцела пара шызых галубоў) Ніша яўна ім спадабалася і гнездавая ямка тут гатовая)
Harrier - 01.05.2022 - 21:32
На першым гняздзе сёння былі…
На першым гняздзе сёння былі тэхнічныя праблемы з якасцю трансляцыі - прыносім свае прабачэнні.
We are sorry for the technical problems with streaming from the first nest today.
Cамка наседжвае кладку вельмі шчыльна, амаль не робячы перапынкаў. І самец ужо не сядзіць на яйках колькі хоча - даволі хутка саступае месца самцы калі яна вяртаецца.
Lighty - 02.05.2022 - 12:31
In reply to На першым гняздзе сёння былі… by Harrier
Дык паспрабуй тут не саступі…
Дык паспрабуй тут не саступі, калі яна адразу наўпрост па спіне йдзе...
Harrier - 01.05.2022 - 21:28
У другой нішы самка з самай…
У другой нішы самка з самай раніцы правяла шмат часу папраўляючы гнездавую ямку, доўга ў ёй сядзела і нават засынала.
Але яйка яшчэ няма. Ізноў ненадоўга прылятаў самец. Але потым абодва сокалы адляцелі і іх нішу доўга даследавала пара шызых галубоў)
Harrier - 30.04.2022 - 22:17
На першым гняздзе сёння…
На першым гняздзе сёння магло з'явіцца (а магло і не з'явіцца). Самка ўвесь час падсоўвае кладку ад камеры, так што хутка можам даведацца колькі яек яна адклала. Яна ўжо амаль не робіць перапынкаў пад час інкубацыі, але прывесьці сябе ў належны стан - гэта амаль святое)
Учора я пісаў, што самка не змагла знайсці дзейсны спосаб праганяць занадта клапатлівага самца з яек калі яго дапамога ў гэтым ужо непатрэбная, бо самка вярнулася пасля падсілкавання і можа наседжваць кладку і сама.
І вось сёння аказалася, што самка больш не чакае каб самец зразумеў гэта сам, а даволі хутка амаль наступае на яго і ён адлятае. Усё ж забяспечваць сябе і самку ежай цяпер яго галоўная задача.
Harrier - 30.04.2022 - 22:09
Самка з другой нішы сёння…
Самка з другой нішы сёння шмат часу правяла ў ёй і шмат разоў паглыбляла і ўдасканальвала гнездавую ямку. Новае ў яе паводзінах - яна даволі доўга, па некалькі хвілін сядзіць у ёй.
Самец ёй з ямкай не дапамагае, але сёння ізноў паказаўся ў нішы.
Harrier - 29.04.2022 - 21:33
У першай нішы мы сёння…
У першай нішы мы сёння ўпэўніліся, што яек ужо 5 - гл. ніжэй скрыншоты і відэа.
Цікавая гісторыя адбылася з самцом, які чамусьці любіць гадзінамі сядзець на яйках, нават калі самку падмяняць так доўга дакладна не трэба. Дакладна адну гадзіну вось так ён сёння і адсядзеў на кладцы, як самка ні прасіла сыйсці раней)
Але потым яна прыдумала што рабіць - прыляцела і стаяла дакладна над ім! І першы раз гэта падзейнічала вельм хутка.
Але ў другі раз не спрацавала) Таму самцы прыйдзецца прыдумваць нешта іншае.
Harrier - 29.04.2022 - 21:27
У другой нішы самка некалькі…
У другой нішы самка некалькі разоў прылятала і часта паглыбляла ямку, часам прыбіраючы навокал жвір, які ёй чымсьці не спадабаўся. Асабліва актыўна гэта адбывалася зранку. Але працягнула займацца ўладкаваннем будучага гнязда і ўвечары.
І як раз увечары упершыню прыляцеў САМЕЦ!
Прысеў у ямку, рытуальна папрысядаў побач і пакрычаў перад самкай, але да капуляцыі ў нішы не дайшло і ён адляцеў.
Feather - 29.04.2022 - 12:44
5 яиц!
5 яиц!
nataly.d - 29.04.2022 - 11:02
5!
5!