2-я гнездавая ніша :: Nest II
|
05-05-2026 |
07-05-2026 |
10-05-2026
|
12-05-2026
|
15-05-2026
|
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Наш стрым можна падтрымаць ТУТ і атрымаць значок-пін з сокалам-пустальгой.
1-я гнездавая ніша :: Nest I
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.

Comments
Harrier - 26.05.2026 - 11:34
У 11:31 прыляцеў самец і…
У 11:31 прыляцеў самец і пакінуў на 1-м гняздзе яшчарку.
Яе схапіў адзін з птушанят і спрабуе праглынуць. Цалкам (!):
Юлія С.К. - 26.05.2026 - 10:43
Я заўважыла, што птушаняты…
Я заўважыла, што птушаняты ўжо даволі вялікія: у некаторых пачалі прабівацца пёркі на крыльцах. А як увогуле адбываецца з'яўленне пер'я, у якім парадку? Апошнім, пэўна, адрастае хвост? У птушанят хвосцікі кароткія былі раней адносна доўга, наколькі памятаю.
Harrier - 26.05.2026 - 11:49
In reply to Я заўважыла, што птушаняты… by Юлія С.К.
Цяпер яны ў 3-м (самым…
Цяпер яны ў 3-м (самым густым) пухавым уборы і гэта значыць, што ў іх усталёўваецца самастойная біяхімічная тэрмарэгуляцыя - цяпер ім не патрэбны абагрэў самкі, ды ён і фізічна (з-за памераў птушанят) ужо немагчымы, прынамсі для ўсіх як групы. Але важная рэгулярная і дастатковая для падтрымання высокай тэмпературы, росту і развіцця ежа.
Першымі пачынаюць расці махавыя пёры - яны самыя доўгія, потым рулявыя (на хвасце), потым контурныя (якія пакрываюць цела, голаву і шыю, крылы і частку ног). Але з-за таго, што звычайна памер гнездавой нішы мае абмежаваныя памеры, а лятаць (прынамсі першы час пасля вылету) птушаняты могуць і без удзелу хваста, рулявыя пёры на ім растуць павольней за іншыя такога ж памеру. Бо інакш птушанятам не будзе месца ў гнездавой нішы, а самцы не будзе месца разрываць для іх здабычу.
Нішы, у якіх стаяць нашы камеры, хутчэй выключэнне з правіла і месца тут хапае для ўсяго.
Юлія С.К. - 26.05.2026 - 13:20
In reply to Цяпер яны ў 3-м (самым… by Harrier
Дзякуй за карысную…
Дзякуй за карысную інфармацыю! Вельмі цікава. Будзем назіраць далей за зменамі ў жыцці птушанят.
Юлія С.К. - 26.05.2026 - 13:21
In reply to Цяпер яны ў 3-м (самым… by Harrier
Маці ўсё яшчэ спрабуе…
Маці ўсё яшчэ спрабуе схаваць іх усіх пад сябе, але гэта ўжо не атрымліваецца. 😄
Harrier - 26.05.2026 - 10:26
10:11-10:17 - хвосцік мышы…
10:11-10:17 - хвосцік мышы ніяк не праглынаецца да канца (на 1-м гняздзе):
Alla V - 25.05.2026 - 13:55
Жалко малыша, еда ему…
Жалко малыша, еда ему достаётся с большими усилиями и по остаточному принципу. Чей клювик повыше, тому и еда,,,а он не дотягивает, но изо всех силёнок старается
Harrier - 25.05.2026 - 14:40
In reply to Жалко малыша, еда ему… by Alla V
Ну так гэта і планавалася -…
Ну так гэта і планавалася - самка вырашала калі пачынаць наседжваць кладку і, адпаведна, з якой розніцай ва ўзросце (і памерах) будуць птушаняты.
І так яшчэ дзіўна, што пяты жывы пасля таго, як самец на некалькі дзён перастаў іх усіх забяспечваць ежай.
nasta - 25.05.2026 - 13:42
Самец прынёс ежу, адляцеў…
Самец прынёс ежу, адляцеў. Праз нейкі час прыляцела самка і пачала карміць
Harrier - 25.05.2026 - 10:15
Птушаняты ў 1-м гняздзе…
Птушаняты ў 1-м гняздзе падзяліліся (хутчэй за ўсё) па ўзросту: малодшых абагравае самка, а старэйшыя адбеглі і грэюцца адзін ад аднаго без яе:
Юлія С.К. - 25.05.2026 - 12:28
In reply to Птушаняты ў 1-м гняздзе… by Harrier
Як гэта цікава! 😀
Як гэта цікава! 😀
nasta - 25.05.2026 - 10:09
Нас заўважылі
Нас заўважылі
Юлія С.К. - 25.05.2026 - 12:29
In reply to Нас заўважылі by nasta
😅
😅
Alla V - 24.05.2026 - 16:15
Странное поведение самки…
Странное поведение самки.... самец приносит добычу в гнездо, самка хватает и мгновенно куда-то вылетает из гнезда, через минуту-другую возвращаетса с той же добычей и начинает кормить птенцов...
Кто-то может об"яснить? 12.41
Harrier - 24.05.2026 - 17:05
In reply to Странное поведение самки… by Alla V
Хутчэй за ўсё не давярае…
Хутчэй за ўсё не давярае самцу - баіцца, што ён можа адабраць здабычу (не так важна, што ён яе і прынёс).
Успомніце, як даволі працяглы час на 2-м гняздзе самка адбягала са здабычай ад самца, раскрывала крылы і прыкрывала яе сабой - таксама ад недаверу самцу.
Alla V - 24.05.2026 - 18:07
In reply to Хутчэй за ўсё не давярае… by Harrier
спасибо !
спасибо !
Harrier - 24.05.2026 - 11:22
У 11:12 самец прынёс у 1-е…
У 11:12 самец прынёс у 1-е гняздо палёўку. Яе з крыкам адразу выхапіла самка, выляцела на некалькі секунд і вярнулася, корміць птушанят.
Адразу не было бачна 5-га, але потым аказалася, што ён ёсць і жывы.
Юлія С.К. - 25.05.2026 - 00:28
In reply to У 11:12 самец прынёс у 1-е… by Harrier
Значыць, пакуль усё добра:…
Значыць, пакуль усё добра: усе пяцёра жывыя, не галодныя.
Alla V - 23.05.2026 - 18:40
18.31 самец во всей красе…
18.31 самец во всей красе показался с добычей (1 гнездо)
Юлія С.К. - 23.05.2026 - 21:18
In reply to 18.31 самец во всей красе… by Alla V
Так, ён добры тата. Проста,…
Так, ён добры тата. Проста, магчыма, яшчэ мае дзесьці дзетак.
Harrier - 24.05.2026 - 01:17
In reply to Так, ён добры тата. Проста,… by Юлія С.К.
Ну не магчыма, а 100%.
Ну не магчыма, а 100%.
Harrier - 23.05.2026 - 18:10
Здаецца, у 1-м гняздзе жыццё…
Здаецца, у 1-м гняздзе жыццё наладжваецца: цёпла, жывыя ўсе 5 птушанят, самец пачаў даволі рэгулярна прыносіць ежу і самка таксама палюе час ад часу.
Alla V - 23.05.2026 - 15:22
и в 11.14 принёс....так что…
и в 11.14 принёс....так что свою задачу самец выполняет...и ,вроде, все птенцы накормлены
Alla V - 23.05.2026 - 15:02
В 12. 19 принёс самец мышку…
В 12. 19 принёс самец мышку...старается....
Harrier - 23.05.2026 - 13:59
Пасля абеду ўсе спяць)
Пасля абеду ўсе спяць)
Harrier - 23.05.2026 - 10:53
У 9:56 чарговы прылёт самца…
У 9:56 чарговы прылёт самца на 1-е гняздо - прынёс яшчарку:
Alla V - 22.05.2026 - 19:54
Всё-таки самец прилетает, не…
Всё-таки самец прилетает, не так часто, как хотелось бы.....15.41 залетел в гнездо с мышкой...
Harrier - 22.05.2026 - 14:54
На 1-м гняздзе даядаюць…
На 1-м гняздзе даядаюць галуба:
Burry - 22.05.2026 - 13:25
https://skrinshoter.ru…
https://skrinshoter.ru/vbd8x2Kq9Z5
И все-таки их пять)
Не получается вставить картинку, только ссылка.
Harrier - 22.05.2026 - 14:58
In reply to https://skrinshoter.ru… by Burry
Паспрабуйце праз гэтую…
Паспрабуйце праз гэтую піктаграмку - там далей усё проста: