Сокал-пустальга LIVE-2026: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2026: Brest, Belarus 17-ы сезон :: 17th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6

05-05-2026

07-05-2026

 

10-05-2026

 

 

12-05-2026

 

 

15-05-2026

 

 

 

Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
         

Наш стрым можна падтрымаць ТУТ і атрымаць значок-пін з сокалам-пустальгой.

1-я гнездавая ніша :: Nest I

Comments

Я заўважыла, што птушаняты ўжо даволі вялікія: у некаторых пачалі прабівацца пёркі на крыльцах. А як увогуле адбываецца з'яўленне пер'я, у якім парадку? Апошнім, пэўна, адрастае хвост? У птушанят хвосцікі кароткія былі раней адносна доўга, наколькі памятаю.

Цяпер яны ў 3-м (самым густым) пухавым уборы і гэта значыць, што ў іх усталёўваецца самастойная біяхімічная тэрмарэгуляцыя - цяпер ім не патрэбны абагрэў самкі, ды ён і фізічна (з-за памераў птушанят) ужо немагчымы, прынамсі для ўсіх як групы. Але важная рэгулярная і дастатковая для падтрымання высокай тэмпературы, росту і развіцця ежа.

Першымі пачынаюць расці махавыя пёры - яны самыя доўгія, потым рулявыя (на хвасце), потым контурныя (якія пакрываюць цела, голаву і шыю, крылы і частку ног). Але з-за таго, што звычайна памер гнездавой нішы мае абмежаваныя памеры, а лятаць (прынамсі першы час пасля вылету) птушаняты могуць і без удзелу хваста, рулявыя пёры на ім растуць павольней за іншыя такога ж памеру. Бо інакш птушанятам не будзе месца ў гнездавой нішы, а самцы не будзе месца разрываць для іх здабычу. 

Нішы, у якіх стаяць нашы камеры, хутчэй выключэнне з правіла і месца тут хапае для ўсяго.

 

 

Ну так гэта і планавалася - самка вырашала калі пачынаць наседжваць кладку і, адпаведна, з якой розніцай ва ўзросце (і памерах) будуць птушаняты. 

І так яшчэ дзіўна, што пяты жывы пасля таго, як самец на некалькі дзён перастаў іх усіх забяспечваць ежай. 

Странное поведение самки.... самец приносит добычу в гнездо, самка хватает и мгновенно куда-то вылетает из гнезда, через минуту-другую возвращаетса с той же добычей и начинает кормить птенцов...
Кто-то может об"яснить? 12.41

Хутчэй за ўсё не давярае самцу - баіцца, што ён можа адабраць здабычу (не так важна, што ён яе і прынёс). 

Успомніце, як даволі працяглы час на 2-м гняздзе самка адбягала са здабычай ад самца, раскрывала крылы і прыкрывала яе сабой - таксама ад недаверу самцу. 

У 11:12 самец прынёс у 1-е гняздо палёўку. Яе з крыкам адразу выхапіла самка, выляцела на некалькі секунд і вярнулася, корміць птушанят. 

Адразу не было бачна 5-га, але потым аказалася, што ён ёсць і жывы.